Новым начальнікам Полацкага РАУС прызначылі палкоўніка Аляксандра Рыбакова. Таго самага, які ў 2014 годзе  шырока “праславіўся”, склаўшы пратаколы за “несанкцыянаванае пікетаванне” на віцебскіх актывістаў і журналістаў за фотасесію “з птушкамі і клеткамі”. Яны сфатаграфаваліся на фоне гарадскога графіці на вуліцы Ільінскага і былі асуджаны да вялікіх штрафаў, а выпадковы мінак, які да іх далучыўся – да арышту. Розгалас пры гэты інцыдэнт сягнуў далёка за межы Беларусі.

Апублікавана ў Дзяржава