Пятніца, 03 Красавік 2026

Абласная газета " засакрэціла" склад сваёй рэдакцыі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З сайта газеты «Витебские вести» знікла рубрыка «Рэдакцыя". Раней там былі размешчаны партрэты мясцовых прапагандыстаў і іх прозвішчы, прычым пачынаўся гэта пералік з пустога месца: з восені мінулага года ў выдання няма галоўнага рэдактара. Ці то не знаходзіцца  ахвотных кіраваць прапагандысцім СМІ, ці то абласное ўпраўленне ідэалогіі ніяк не можа падабраць адпаведную кандыдатуру.

Як мы пісалі раней, дзяржпрапаганда на Віцебшчыне перажывае калапс. Не хапае супрацонікаў - прычым не толькі журналістаў, але і "кіруючых кадраў". Так, ужо некалькі месяцаў  пустуе месца галоўнага рэдактара ў абласной газеце  «Витебские вести». Вакансія дагэтуль вольная: гэта пацверджана інфармацыяй на сайце дзяржаўнай службы занятасці. Абязаны заробак - 3 473,65 – 3 528,25 руб.

Дарэчы, шукаюць ахвотных і на пасаду намесніка галоўнага рэдактара гарадской газеты "Витьбичи". Але плаціць будуць значна меней - 1 500 – 2 000 руб. На сайце гэтага дзяржвыдання склад рэдакцыі таксама не пералічаны, апрача імя і прозвішча галоўнай рэдактаркі.

Чаго так бянтэжацца "майстры пяра", якія цвердзяць, што нясуць у масы выключна праўдзівыя навіны, - незразумела)

Міхаіл Шчарбакоў