Нядзеля, 08 Сакавік 2026

Траціна жанчын на Віцебшчыне – пенсійнага узросту

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Статыстычныя звесткі да 8  сакавіка – не вельмі святочныя. Яны сведчаць пра дэмаграфічны крызіс у рэгіёне. І не толькі пра яго: імкліва змяншаецца колькасць жанчын, якія жывуць у сельскай мясцовасці, і праз гэта паўстае кадравая праблема. Будучыня таксама не дадае аптымізму: больш як палова жанчын у Віцебскай вобласці  наважыліся нарадзіць усяго адно дзіця, нягледзячы на абяцанні сацыяльнай падтрымкі.


У 2025 годзе на Віцебшчыне  былі зафіксаваныя наступныя лічбы: агульная колькасць жанчын - 580,5 тыс. Жанчын  ( 54,2% ад агульнай колькасці насельніцтва), з іх 465,3 тыс. – жыхаркі гарадоў, і толькі  115,2 тыс. Жывуць у сельскай мясцовасці.

Сярэдні ўзрост жыхаркі рэгіёна – далёка не малады,  46,2 года. Яно і зразумела: 35,2 % ад агульнай колькасці жынчын ужо дасягнулі пенсійнага ўзросту. Тады як колькасць дзяўчат да 16 год складае ўсяго13,9%.

Сярэдні ўзрост жанчын, якія ў 2025 годзе ўпершыню ўзялі шлюб – 26,9 гадоў. 58% жанчын, якія знаходзяцца ў працаздольным узросце і працуюць, маюць 1 дзіця, 29% - дваіх, усяго 9% - траіх і больш.

Статыстыка, якую прыводзіць віцебская гарадская газета “Віцьбічы”, сведчыць і пра адукацыйны крызіс.   37,9%  жыхарак вобласці маюць вышэйшую адукацыю, больш за 15%  не маюць ніякай адукацыі, апрача сярэдняй школы.

Паўліна Сухарава