Як піша сайт ушацкай раёнкі “Патрыёт”, да канца навучальнага года ва ўсіх школах краіны будуць створаныя ваенна-патрыятычныя класы або клубы. Таму ў Ільюшынскай СШ імя Ф.Ф.Дуброўскага адкладваць гэта не сталі, і ўжо з 1 верасня васьмікласнікі вучацца па гэтым профілі. А днямі ў школе правялі так званае ўрачыстае пасвячэнне дзяцей у юныя армейцы ваенна-патрыятычнага атрада “Сокал”. ваенна-патрыятычнага атрада “Сокал”. Дзяцей Віцебшчыны працягваюць рыхтаваць да ваенных дзеянняў?

Апублікавана ў Дзяржава

Рашэннем адміністрацыі папраўчай калоніі № 9 (г. Горкі) праваабаронцу лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага змясцілі ў ПКТ. Што стала падставай ізаляцыі палітвязня і за якія парушэнні рэжыму адбыцця пакарання стане вядома, калі ўлады дазволяць яму сустрэцца з адвакатам. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук падчас выступу на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбургу.

Апублікавана ў Палітвязьні

Дзяржкантроль праверыў працу сістэмы  аховы здароўя Віцебскай вобласці. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнутыя 62 работнікі сферы аховы здароўя рэгіёну.

Апублікавана ў Дзяржава

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 верасня за распаўсюджванне ў сацыяльнай сетцы публікацый «экстрэмісцкай» скіраванасці пакарала арыштам на 15 сутак інжынера-канструктара ААТ «Нафтан» завода «Палімір» Аляксея Стому.

Апублікавана ў Суд