Прафсаюзныя прыёмныя пачынаюць працу ў Віцебскай вобласьці
Высокакваліфікаваныя спэцыялісты з вышэйшай адукацыяй і стажам працы ў сфэры працоўнага, жыльлёвага і пэнсійнага заканадаўства прапаноўваюць усім грамадзянам Беларусі бязвыплатную юрыдычную дапамогу.
Сябры Свабоднага прафсаюзу ў Полацку знаходзяцца пад пагрозай звальненьня
Пад пагрозай звальненьня апынуліся ўсе сябры Свабоднага прафсаюзу на прадпрыемстве «Полацак-Шкловалакно». Год таму было прынятае рашэньне, каб чальцам Cвабоднага прафсаюзу не плаціць сяброўскія складкі праз заводзкую бухгальтэрыю, каб не паказваць прафсаюзны актыў.
«Нафтан»: заробкі замарожаныя, а незалежнаму прафсаюзу замінаюць распаўсюджваць сваю інфармацыю сярод працоўных
Прадпрыемства апынулася ў цяжкім становішчы праз тое, што Расея ўрэзала пастаўкі нафты ў Беларусь. Пра гэта распавёў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Нафтан» Беларускага Незалежнага прафсаюзу (БНП) Генадзь Варона.
Дзяржорган заступіўся за прафсаюзнага лідэра і гатовы аштрафаваць «Шкловалакно» на $5000
Аддзел прымусовага выкананьня судовых рашэньняў папярэдзіў ААТ «Полацак-Шкловалакно», што яно падвергнецца штрафу, калі працягне перашкаджаць старшыню мясцовай суполкі Свабоднага прафсаюзу наведваць цэхі.
Разьвіцьцю працоўнага заканадаўства замінаюць наймальнікі, урад і старыя прафсаюзы
Бурныя дэбаты прайшлі ў Менску 18 траўня ў Міністэрстве працы, дзе адбылося паседжаньне Рады па ўдасканаленьні працоўнага заканадаўства. Праўрадавыя ўдзельнікі паседжаньня адмовіліся абмяркоўваць зьмены ў пэнсійным заканадаўстве і агульнае пагаршэньне правоў працоўных у Беларусі. Палачанін, намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікола Шарах як сябра згаданай рады распавёў нашаму карэспандэнту пра хаду паседжаньня.
У Полацку судзілі прафсаюзных лідэраў
Полацкі суд 16 траўня пастанавіў аштрафаваць актывістаў Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава і Міколу Шараха за правядзеньне прафсаюзнай акцыі ў выглядзе пікетаваньня. Памер штрафу склаў адпаведна 25 і 30 базавых велічынь.
Пікет у Полацку завяршыўся затрыманьнем прафсаюзнага лідэра
У Полацку 28 красавіка адбыўся пікет Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) рабочых заводу «Шкловалакно». Сябры прафсаюзу выказалі пратэст супраць парушэньня наймальнікам працоўнага заканадаўства. Пасьля завяршэньня пікету ў пад'езьдзе каля сваёй кватэры быў затрыманы Мікалай Шарах, намесьнік старшыні прафсаюзу СПБ.
Абвастрэньне антыпрафсаюзнага псыхозу
Генэральны дырэктар полацкага «Шкловалакна» Андрэй Бунакоў пацьвердзіў свой намер не працягваць працоўныя адносіны з намесьнікам старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міколам Шарахам, памочнікам майстра цэху № 7. Пра гэта ён паведаміў апошняму падчас асабістай сустрэчы.
Райсавет Полацку баіцца прыняць рашэньне
Праект рашэньня Полацкага раённага савету дэпутатаў выносіўся на 17 сэсію райсавету старшынём пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу рабочых ААТ «Полацак-Шкловалакно» Віктарам Стукавым. Аднак райсавет адмовіўся разглядаць прапанаваны прафсаюзным лідэрам праект, і рашэньне аб наладжваньні сацыяльнага партнэрства і выкананьні забавязаньняў ураду Беларусі прынятае не было.
На «Шкловалакне» хочуць пазбавіцца ад прафсаюзнага актывіста
Адміністрацыя ААТ «Полацак-Шкловалакно» ня хоча працягваць кантракт зь Мікалаем Шарахам, актывістам Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Начальнік цэху №7 Аляксандар Сапега пісьмова (на блянку прадпрыемства) апавясьціў Мікалая аб рашэньні спыніць зь ім працоўныя адносіны з 30 красавіка. За месяц да таго дырэктар заводу спадар Бунакоў і Белхімпрафсаюз адмовіліся ўключыць Мікалая Шараха ў склад камісіі прадпрыемства па калектыўных перамовах.