Пра гэта начальнік Аддзелу прымусовага выкананьня Людміла Лісава паведаміла старшыню пяршоўкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага работнікаў ААТ «Полацак-Шкловалакно" Віктару Стукаву.
Прафсаюзны лідэр зьвярнуўся ў дзяржорган пасьля таго, як у ліпені яго не пусьцілі ў цэхі прадпрыемства. Між тым яшчэ ў сьнежні 2014 году суд абавязаў адміністрацыю не перашкаджаць старшыню суполкі ў наведваньні заводу. У выпадку невыкананьня судовай пастановы Адміністрацыйны кодэкс прадугледжвае за такое парушэньне накладаньне штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да 500 базавых велічынь.
– Пасьля майго звароту адміністрацыі не выпісалі штрафу толькі таму, што мяне прапусьцілі да заводакіраўніцтва. Найбліжэйшым часам я паспрабую прайсьці ў цэхі, паглядзім, як будзе паводзіцца адміністрацыя, – сказаў Віктар Стукаў.
Адзначым, што на пачатак гэтага году колькасьць першаснай арганізацыі СПБ працаўнікоў «Полацак-Шкловалакно» складала больш за 270 сябраў.
Паводле слоў Віктара Стукава, колькасьць прафсаюзу пастаянна расьце – з пачатку году паступіла каля 20 заяў на ўступленьне. Зьвяртаюцца, у тым ліку, работнікі іншых прадпрыемстваў, якім прафсаюз аказвае юрыдычную дапамогу.