«Паменшылася перапрацоўка, адпаведна паменшыўся і прыбытак. Тым часам на заводзе працягваецца рэканструкцыя. Дык што праблемы ёсьць. Рост заробкаў замарожаны: кошты растуць, а зарплата застаецца на ранейшым узроўні. У некаторых цэхах ёсьць нават яе невялікае падзеньне», – сказаў прафсаюзны лідэр.
Ён таксама паведаміў, што ў БНП нечакана ўзьніклі праблемы з распаўсюдам на «Нафтане» прафсаюзнай інфармацыі:
«Яшчэ пры ранейшым старшыні прафсаюзнай арганізацыі (мяне абралі ў сакавіку) была дасягнутая дамоўленасьць з дырэктарам заводу пра тое, што інфармацыйныя стэнды ў цэхах для нас і Белхімпрафсаюзу прывядуць у належны выгляд – замовяць новыя, а старыя здымуць. Але выявілася, што ў некаторых цэхах павесілі стэнды толькі для Белхімпрафсаюзу. Найбліжэйшым часам будзем вырашаць гэтае пытаньне з адміністрацыяй», – распавёў Генадзь Варона.
Тым часам перамовы з наймальнікам наконт заключэньня новага калектыўнай дамовы на 2017-2020 гады знаходзяцца ў пачатковай стадыі: на этапе прыняцьця рэглямэнту для вядзеньня перамоваў. У БНП чакаюць, што актыўная праца па заключэньні калектыўнай дамове пачнецца пры канцы верасьня.