Вясковец пайшоў з бітай у руках на старшыню сельвыканкаму
Інцыдэнт адбыўся ў Віцебскім раёне сёлета ў верасні. Да 76-гадовага мясцовага жыхара з’явілася так званая “аглядная камісія” у якую ўваходзяць прадстаўнікі ўлады, міліцыі, МНС і іншых структур. Камісію сустрэў 47-гадовы сын гаспадара, і , як паведамляе абласная газета «Витебские вести», выказаў пагрозы на адрас старшыні сельвыканкаму і “применил физическое насилие, используя в качестве оружия бейсбольную биту” – нанёс адзін удар “по туловщу потерпевшего” і замахнуўся яшчэ раз.
Асобаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, змусілі добраўпарадкаваць тэрыторыю да абласных “Дажынак”
Гэтая імпрэза сёлета запланавана ў райцэнтры Мёры. Грамадзян, якія стаяць на ўліку ў тамтэйшай крымінальна-выканаўчай інспекцыі, заабавязалі прыбіраць смецце на цэнтральных вуліцах. Інвентар выдала мясцовая служба ЖКГ, але пра спецвапратку ці хаця б рукавіцы для “памочнікаў” ніхто не паклапаціўся.
У спіс тэрарыстаў дадалі Галіну Усцюгаву і Віктара Гурына
Віктар Гурын займаў высокі пост у адміністрацыі віцебскага "Белвеста", Галіна Усцюгава была чыноўніцай раённага масштабу ў Бешанковічах. Учора іх імёны і прозвішчы з'явіліся ў пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» , які складае КДБ.
“Хто распавёў, што школа развальваецца?” У Віцебску апытваюць вучняў СШ №18
28 верасня віцебскі Tik-Tok-канал распавёў пра тое, што навучальная установа аказалася не зусім гатова да навучальнага года: у двух кабінетах, размешчаных на 3 паверсе будынка, са столі абвалілася штукатурка.
Жыхара Віцебска пакаралі за здзек з дзяржаўных сімвалаў. У чым уласна быў "здзек"?
Інцыдэнт адбыўся яшчэ ўлетку, калі па ўсім горадзе вывесілі дзяржаўныя сцягі да 3 ліпеня – афіцыйнага Дня незалежнасці. Нецвярозы мужчына схапіўся за тканіну, і, пацягнуўшы яе, зламаў дрэўка сцяга, прымацаванага каля адной з гарадскіх крам. Відавочна не чакаўшы такога эфекту, віцяблянін разгубіўся, паспрабаваў прыладкаваць зламаны сцяг на месца, а калі гэта не атрымалася, перадаў яго супрацоўніку крамы...
Верагодна, палітвязня Міхаіла Філіпенку асудзілі за данаты ў падтрымку Украіны
Гэта меркаванне праваабаронцаў "Вясны". Але падрабязнасці, якія менавіта пераводы сталі падставай для абвінавачання, не вядомыя. 4 верасня 2026 года Міхаіла Філіпенку ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС.