Ворша – адзіны горад абласнога падпарадкаваньня на Віцебшчыне, дзе прыпынкі ў гарадзкім грамадзкім транспарце агучваюцца толькі на расейскай мове. У Віцебску, Полацку, Наваполацку ды іншых гарадох прыпынкі аб’яўляюць па-беларуску.

Апублікавана ў Культурныя правы

Дзьве маладыя сям'і з Воршы выйгралі суд у міліцыянтаў. Яны змаглі даказаць, што не абражалі супрацоўнікаў РАУС і не ўчынялі ім непадпарадкаваньня падчас затрыманьня. Зрэшты, кампэнсацыю за маральную шкоду яны не атрымалі, хоць патрабавалі.

Апублікавана ў Суд

Віцебскі райвыканкам паведаміў аб правядзеньні грамадзкіх абмеркаваньняў “архітэктурна-плянавай канцэпцыі” будаўнічага аб’екту ў аграгарадку Мазалава. А менавіта – “спэцыялізаванага гандлёвага пункту для стварэньня недзяржаўнай сеткі па рэалізацыі тытунёвых вырабаў”. Як высьветлілася, у Мазалаве плянуюць усталяваць шапік “Табакерка”.

Апублікавана ў Рознае

Каля 50 чалавек прыйшло 7 лістапада да помніка Леніну ў Віцебску, каб адзначыць афіцыйна сьвяткаваны дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прыхільнікі камунізму зладзілі імправізаваны мітынг, усклалі кветкі да помніку правадыра ўсяго пралетарыяту і ледзь не ўчынілі бойку каля яго падножжа…

Апублікавана ў Мірныя сходы

36-гадовага жыхара гарадзкога пасёлку Ветрына будуць судзіць за фальшывае паведамленьне пра небясьпеку паводле часткі 1 артыкулу 340 КК. Апроч таго, яму ставіцца ў віну абраза прэзыдэнта (артыкул 368 КК).

Апублікавана ў Свабода слова

Кампанія «Станем за журналістыку» праходзіць 5 лістапада ў розных краінах сьвету пачынаючы з 2007 году. Ініцыятарам кампаніі, якая мае на мэце прыцягнуць увагу да пагрозаў, зь якім сутыкаюцца працаўнікі пяра і камэры, ёсьць Міжнародная фэдэрацыя журналістаў.

Апублікавана ў Акцыі

3 лістапада, у Зьмітраўскую суботу (паводле бізантыйскай традыцыі), сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі месцы пахаваньняў рэпрэсаваных у ваколіцах Віцебску. Разам з актывістамі імпрэзе памяці ўдзельнічаў і сьвятар.

Шапікі “Табакерка” вырабляе ў Віцебску прадпрыемства “Северстальгрупп”. Цэх знаходзіцца на тэрыторыі заводу “ВІЗАС”, але, як сьцьвярджае адзін зь віцяблян у групе “Витебск | Черный список”, ён зусім не прыдатны для вытворчасьці – людзі працуюць у памяшканьні без ацяпленьня і вэнтыляцыі.

Апублікавана ў Правы працоўных

Сустрэча з экс-кіраўніком партыі БНФ Аляксеем Янукевічам адбылася 1 лістапада ў «Эўрапейскім клюбе». Заяўленая тэма гучала як «дыскусія і абмеркаваньне будучых палітычных кампаніяў, стратэгія і тактыка перамогі».

Апублікавана ў Выбары

2 лістапада, у некалі афіцыйную дату дзяржаўнага календара, адзін з найстарэйшых віцебскіх актывістаў разам з паплечнікамі ўсклаў кветкі на магілы пахаваных у Віцебскім раёне пачынальнікаў дэмакратычнага руху у Віцебску.

Апублікавана ў Рознае