Традыцыйна да кампаніі ў падтрымку вольнай журналістыкі далучаюцца і віцебскія грамадзкія актывісты ды сябры БАЖ. Сёлета яны сфатаграфаваліся з плякатамі са словамі «Я падтрымліваю незалежных журналістаў». Такім спосабам віцебчукі выказалі падтрымку журналістам недзяржаўных СМІ, якія перасьледуюцца ў межах гэтак званай справы БелТА.
Паводле сьледзтва, фігуранты гэтай справы нібыта ажыцьцяўлялі несанкцыянаваны доступ да матэрыялаў дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Па крымінальнай справе ў якасьці падазраваных праходзяць сама меней дванаццаць супрацоўнікаў СМІ. Многія з журналістаў прайшлі празь ператрусы і арышты, ім пагражаюць вялікія штрафы або зьняволеньне.
Кастусь Дзьвінскі