Сяргей Гоўша. Фота: spring96.org Баранавічскі праваабаронца Сяргей Гоўша, які ў якасці назіральніка прысутнічаў на падліку галасоў на выбарчым участку №2 Баранавічскай-Усходняй акругі №6 сутыкнуўся з парушэннямі выбарчага заканадаўства. Свае заўвагі, сфармуляваныя ў тры галоўныя пытанні, ён накіраваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Акцыя праціўнікаў будаўніцтва завода АКБ у Берасці. Фота: Берасцейская вясна". Берасцейцы ізноў разчаравалі кіраўнікоў горада і вобласці. Фэйкавыя заявы аб заканчэнні пратэстаў і выходзе некаторых экаактывістаў з “гульні” не паўплывалі на думкі берасцейцаў – каля 150 праціўнікаў завода АКБ сабраліся ў нядзелю на галошнай плошчы горада.

На фота – Дзмітрый Астапаў ў цэнтры, у жоўтай куртцы. Дзмітрый Астапаў, 24 гады, 31 кастрычніка прыехаў у госці да бацькоў, якія жывуць на вуліцы Астроўскага ў Магілёве. Увечары ён выйшаў пакурыць на вуліцу, калі да яго, паводле ягоных слоў, падышлі двое невядомых людзей.

Фота Радыё Свабода 21 лістапада Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў два рашэнні (№2955 / 2017 і 3067/2017) па скаргах беларускага журналіста Кастуся Жукоўскага, якога на працягу 2015-2016 гадоў ўлада сістэматычна пераследвала за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат».

Да праваабаронцаў "Вясны" звярнуўся Андрэй, каб распавесці сваю не зусім звычайную гісторыю. Яна бярэ пачатак з неаплачанага талончыка ў тралейбусе, але дзіўным чынам прыцягвае да сябе супрацоўнікаў РАУС, Следчага камітэта і ГУБАЗіК. Гісторыя №1

На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” прайшла сустрэча назіральнікаў-валанцёраў, якія прымалі ўдзел у назіранні за галасаваннем падчас парламенцкіх выбараў. Гэта была сустрэча “сярод аднадумцаў”, мэта якой – абмеркаваць агульныя ўражанні, парэфлексаваць: як прайшло назіранне і што рабіць далей?

У новай Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прадстаўлена 44 жанчыны, што складае 40%. У Палаце шостага склікання было менш дэпутатак — 38. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына вельмі ганарыцца ростам гэтых лічбаў: “Мы рухаемся да еўрапейскага гендарнага патрабавання”. Парадаксальна, што тут ЦВК задумваецца пра выкананне нейкіх стандартаў, а ў непасрэдным правядзенні выбараў і самім працэсе— не. Міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ і ПАСЕ не прызналі беларускія выбары адпавядаючым міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў. Відавочна, што з 35 радка ў рэйтынге Міжпарламенцкага саюза ў свеце па колькасці жанчын беларускі парламент перасунецца вышэй. Такія пазітыўныя зрухі вельмі патрэбныя беларускім уладам, каб маніпуляваць імі ва ўстанаўленні міжнародных адносінаў.

Уладзімір Чудзянцоў У Брэсце затрыманы журналіст Уладзімір Чудзянцоў: яго знялі з цягніка на Варшаву. Затрыманне адбылося 21 лістапада на пункце пропуску Брэст — Цярэспал, паведаміў "Нашай Ніве" журналіст Раман Пратасевіч.

Алесь Бяляцкі. Фота: Радыё Свабода. Назіраў за парламенцкімі выбарамі ў Мінскім каледжы электронікі па вуліцы Кнорына. Там два ўчасткі. Як змяніўся настрой у старшыняў участковых камісій, калі я прыйшоў туды рэгістравацца! Сапраўды, толькі незалежнага назіральніка ім і не хапала!

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства распаўсюдзіў 21 лістапада заяву з нагоды парламенцкай выбарчай кампаніі 2019 году ў Рэспубліцы Беларусь.