- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Савецкага раёна Мінска 2 лютага паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Станіслава Семяненю. Яму інкрымінавалі ўдзел у адной акцыі пратэсту. Мужчыну знайшлі па фота ў тэлефоне знаёмага. Прысуд вынес суддзя Аляксандр Якунчыхін.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, ЕС-Беларусь, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў На 64-м годзе жыцця памёр палітзняволены грамадскі актывіст Ігар Леднік. Ён быў асуджаны да трох гадоў зняволення за "паклёп на Лукашэнку" за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя". Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам, але яму ўсё роўна прызначылі пазбаўленне волі. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Прычынай смерці палітвязня стала спыненне сэрца.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У суд накіравалі крымінальную справу ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачвання, "распрацавалі план па зрыву рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе". Іх будуць судзіць завочна. Чатырох чалавек абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 КК у "перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненым з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове". Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць 27 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У суд накіравалі крымінальную справу ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачвання, "распрацавалі план па зрыву рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе". Іх будуць судзіць завочна. Чатырох чалавек абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 КК у "перашкодзе працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненым з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове". Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць 27 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ 21 лютага выступіла з заявай з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У арганізацыі выказаліся і з нагоды рашэння беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў на будучыя выбары.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Брэсцкай вобласці за два дні датэрміновага галасавання атрымалі бюлетэні 14,85% выбаршчыкаў, у цэлым па краіне — 14,61%. Высокая яўка патрэбна ўладам, каб паказаць адзінадушнае стаўленне грамадства да электаральнай кампаніі і падцвердзіць правільнасць дзяржаўнай палітыкі. Вось таму студэнтам абяцаюць дадатковы выходны за ўдзел у датэрміновым галасаванні, а спартоўцы на выбарчыя ўчасткі ходзяць строем.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Па выніках другога дня датэрміновага галасавання ў Беларусі выбарчыя ўчасткі наведалі 14,85% грамадзян ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання. Рэкардсменам стала Гомельская вобласць – 17,55%. Для забеспячэння такой высокай яўкі кіраўніцтва вобласці задзейнічае самыя розныя спосабы: ад заклікаў да адмінстрацыйных рычагоў і прымусу.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "Берасцейская вясна" прааналізавала, наколькі дасяжнай з'яўляецца інфармацыя пра "адзіны дзень галасавання" для беларускамоўных грамадзян. Вынікі на фоне адзначэння Міжнароднага дня роднай мовы – вельмі сумныя.
- Катэгорыя: Вясна
22.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Савецкага раёна 25 студзеня вынесеныя прысуды адразу двум удзельніцам акцыі пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску – менеджарцы Ганне Чаркас і індывідуальный прадпрымальніцы Аляксандры Шыдлоўскай. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емяльянчанка.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.