12.04.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка адбыўся суд над палітзняволенымі музыкамі вядомага беларускага гурта Nizkiz. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Алена Жывіца прызначыла Аляксандру Ільіну, Сяргею Кульшы і Дзмітрыю Халяўкіну па два з паловай гады "хатняй хіміі".
Нагадаем, вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. ны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.
ГУБАЗіК апублікаваў "пакаяльнае відэа" з затрыманымі музыкамі гурта. Іх вымусілі сказаць, што яны "выйшлі на вуліцу для ўдзелу ў беспарадках і спявалі песні для пратэстуючых, у тым ліку для Белсат", і што яны "бліжэйшыя 5 гадоў будуць спяваць у месцах пазбаўлення волі". Затрыманых таксама прымусілі праспяваць радок са сваёй знакамітай песні "Правілы", кліп на якую знялі падчас акцый пратэстаў.
Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка суддзя Алена Жывіцаразглядзела справу музыкаў. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе і асудзілі да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"), паведамляе MAYDAY TEAM. Іх вызвалілі ў зале суда.
Крыніца: Музыкаў гурта Nizkiz асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі"