11.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Брэсцкім абласным судзе восьмага красавіка асудзілі Аляксея Германа паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Аляксею па сукупнасці пакаранняў пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).

Брэсцкі абласны суд. Фота: TUT.BY

Як паведамілі на сайце Вярхоўнага суда, мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у сакавіку-красавіку 2022 года нібы "з’яўляючыся ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання, пераследуючы мэту вядзення дэструктыўнай, экстрэмісцкай дзейнасці", размясціў у "экстрэмісцкім" чаце паведамленні, у якіх суд пазней знайшоў склад злычынстваў па названых вышэй крымінальных артыкулах. Ну думку суда паведамленні былі "накіраваны ў тым ліку на абвастрэнне напругі ў грамадстве, дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь".

Назва чату і змест каментароў не паведамляецца. Аляксей прызнаў віну часткова.

Крыніца: "Пакінуў каментары з мэтай дэструктыўнай дзейнасці". Берасцейца асудзілі на 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкулах