- Катэгорыя: Вясна
Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на незалежных назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям. На некаторых участках назіральнікаў пад рознымі падставамі, у тым ліку з пагрозай прымянення сілы з боку міліцыі, пазбаўляюць магчымасці знаходзіцца непасрэдна ў памяшканні, а таксама сачыць за ходам датэрміновага галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
Напрыканцы першага дня датэрміновага галасавання на некаторых выбарчых участках вывесілі пратаколы без адпаведных подпісаў. Так, на ўчастку №102 Фрунзенскага раёна г. Мінска ў пратаколе пазначана, что было выдадзена 37 бюлетэняў выбаршчыкам, аднак ні подпіса сябры камісіі Жалезнай Г., ні старшыні камісіі Каржанеўскай Г. у ім няма.
- Катэгорыя: Вясна
Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" збірае выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны. Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамляюць, што курсантам Ваеннай акадэміі ў Мінску не дазваляюць галасаваць у асноўны дзень галасавання (9 жніўня). Ім паведамілі, што ўсе строем ідуць галасаваць у той дзень, у які ім скажуць.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральніца з Брэста Ганна Багдановіч звярнулася ў УВК 36 Маскоўскага раёна Брэста па дазвол рабіць фотаздымку на ўчастку для галасавання.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску 5 жніўня на ўчастку для галасавання №64 Заводскага раёна затрымана незалежная назіральніца Іна Дабратвор. Супрацоўнікі міліцыі яе павезлі ў РУУС Заводскага раёна для складання пратаколу.
- Катэгорыя: Вясна
Улады працягваюць чыніць перашкоды правядзенню перадвыбарчых пікетаў кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у розных гарадах Беларусі. "Радыё Свабода" зрабіла агляд такіх сітуацый за 4 жніўня па Міншчыне.
- Катэгорыя: Вясна
Цэнтрвыбаркам Расіі не атрымліваў афіцыйнага запрашэння ад беларускіх калег для ўдзелу ў назіранні за выбарамі Прэзідэнта і прыняў рашэнне не накіроўваць у Беларусь сваіх назіральнікаў, піша TUT.BY. Пра гэта ТАСС паведаміла старшыня камісіі Эла Памфілава. - Па-першае, ЦВК Расеі не атрымлівала традыцыйнага афіцыйнага запрашэння з боку сваіх беларускіх калегаў, якое загадзя накіроўваецца ў адпаведнасці з наяўным двухбаковым пагадненнем аб супрацоўніцтве ад 4 чэрвеня 1998 года - сказала Памфілава.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Інфармацыя па стане на 22.00 4 жніўня 2020 г.
- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Інфармацыя па стане на 22.00 4 жніўня 2020 г.