Агітацыйны пікет кандыдаткі Святланы Ціханоўскай у Мінску 19 ліпеня. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"  Улады працягваюць чыніць перашкоды правядзенню перадвыбарчых пікетаў кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у розных гарадах Беларусі. "Радыё Свабода" зрабіла агляд такіх сітуацый за 4 жніўня па Міншчыне.

Як паведамілі Свабодзе чытачы, у Чэрвені, дзе на пляцоўцы каля мясцовага цэнтру, а 12-й планаваўся пікет 4 жніўня давераных асобаў Святланы Ціханоўскай, узяліся перакладаць плітку. Адразу пасля 12.00 падышла міліцыя, пачала здымаць усіх прысутных на відэа і разганяць іх. Міліцыянты сказалі, што мітынг не санкцыянаваны, і прыгразілі арыштам.

У Дзяржынску на месцы, дзе мусіў праходзіць перадвыбарчы пікет, арганізавалі картынг, расказала на відэа давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Максім Фралоў, які збіраўся праводзіць пікет у Дзяржынску замест іншай даверанай асобы Ціханоўскай, Валянціна Троцкага, якога арыштавалі 2 жніўня.

Максіму Фралову сказалі, што калі Валянцін Троцкі падаваў заяўку на правядзенне пікету, ён і павінен яго праводзіць. Але згодна з арт. 45.1 Выбарчага кодэксу пікет можа праводзіць любая з давераных асобаў, сцвярджае Фралоў. Ён пазваніў у мясцовы выканкам, там паабяцалі высветліць, хто даў дазвол на арганізацыю картынгу на месцы, дзе павінны былі праводзіць пікет. Фралову сказалі сказалі, што людзі не могуць збірацца, бо гэта будзе несанкцыянаваны мітынг, хоць заяўку на правядзенне мітынгу каманда Ціханоўскай падала больш за тыдзень таму.

4 жніўня таксама былі сарваныя пікеты ў Слуцку і Салігорску. У Слуцку былі затрыманыя 18 чалавек, над якімі чакаюцца суды па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). У Салігорску таксама затрымалі некалькі чалавек, але пазней іх адпусцілі.

У Слуцку і Салігорску пасля адмен мітынгаў Ціханоўскай пачаліся затрыманні. Спіс затрыманых

У аўторак, 4 жніўня, у Слуцку планаваўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Аднак у апошні момант мясцовы райвыканкам адмяніў мітынг, а міліцыя і АМАП пачалі затрымліваць людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет. Вядома, што 4 жніўня ў Слуцку было затрымана 18 чалавек.

У Мядзеле, дзе 4 жніўня павінна была адбыцца сустрэча з ініцыятыўнай групай Ціханоўскай, «на рамонтныя работы» закрылі стадыён, дзе планавалася правядзеньне перадвыбарчага пікету. Міліцыянт паведаміў, што сустрэча не адбудзецца і сход людзей будзе несанкцыянаваным.

3 жніўняў Стоўбцах улады сарвалі сустрэчу з даверанымі асобамі Святланы Ціханоўскай з выбаршчыкамі, прыгнаўшы будаўнічую тэхніку на мясцовы стадыён.

"Праваабаронцы за свабаодныя выбары"

Крыніца: Пікеты Ціханоўскай адмяняюць, а людзям пагражаюць затрыманнямі за ўдзел у несанкцыянаваныя акцыях