У Мінску 5 жніўня на ўчастку для галасавання №64 Заводскага раёна затрымана незалежная назіральніца Іна Дабратвор. Супрацоўнікі міліцыі яе павезлі ў РУУС Заводскага раёна для складання пратаколу.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

У першы дзень датэрміновага галасавання, 4 жніўня, вядома, што былі затрыманыя мінімум тры незалежных назіральніка. Супрацоўнікі міліцы затрымалі ў Мінску назіральнікаў Івана Дубовіка і Алега Гіргенсона. На Дубовіка склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП нібы за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі на ўчастку для галасавання. Ноч ён правёў у пастарунку. 5 жніўня над ім чакаецца суд. У адносінах да магілёўца Андрэя Застрэлава міліцыя праводзіць праверку з нагоды заявы старшыні ўчастковай камісіі нібыта за “перашкоду працы камісіі”. 

У Мінску на ўчастках для галасавання затрымліваюць назіральнікаў

У першы дзень датэрміновага галасавання, 4 жніўня, кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра два выпадкі затрымання незалежных назіральнікаў на ўчастках для галасавання.

У Магілёве незалежнага назіральніка прама на ўчастку затрымала міліцыя

Назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Андрэй Застрэлаў з міліцэйскага аўто паведаміў, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Яго затрымалі проста на ўчастку №97, які размешчаны ў гімназіі №1 г. Магілёва. Пра інцыдэнт паведамляе mspring.online.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Затрыманні незалежных назіральнікаў на выбарчых участках працягваюцца