Марыя Бацько — назіральніца ад грамадзян на ўчастку №90 Кастрычніцкага раёна Гродна, які месціцца ў будынку сярэдняй школы №39 (мікрарайён Альшанка), сутыкнулася з дзіўнай пагрозай у свой адрас ад дырэктаркі гэтай школы Аксаны Пятровай. У спісе назіральнікаў Марыя апынулася пад нумарам 10 і, адпаведна, на сам участак трапіць не змагла, а назірала за яўкай разам з іншымі назіральнікамі ў фае школы.

Марыя Бацько — назіральніца ад грамадзян на ўчастку №90 Кастрычніцкага раёна Гродна, які месціцца ў будынку сярэдняй школы №39 (мікрарайён Альшанка), сутыкнулася з дзіўнай пагрозай у свой адрас ад дырэктаркі гэтай школы Аксаны Пятровай. У спісе назіральнікаў Марыя апынулася пад нумарам 10 і, адпаведна, на сам участак трапіць не змагла, а назірала за яўкай разам з іншымі назіральнікамі ў фае школы.

Назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Анастасію Гіркоўскую пазбавілі акрэдытацыі яшчэ 5 жніўня. Згодна з рашэнне выбарчай камісіі Будаўнічага ўчастка для галасавання №9 г. Асіповічы Магілёўскай вобласці, назіральніца 5 жніўня “знаходзілася па-за межамі памяшкання для галасавання, размешчанага ў будынку гімназіі горада, неаднаразова, на працягу ўсяго часу працы камісіі заходзіла на ўчастак, у прысутнасці выбаршчыкаў старшыні УВК Лазеевай Е. громка каментавала працу камісіі, звярталася да старшыні на падвышаных танах, пры гэтым жэстыкулявала рукамі, выказвала незадаволенасць абставінамі свайго знаходжання па-за выбарчым участку”.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч пракаментаваў для Беларускага Радыё Рацыя адмову камандзе Святланы Ціханоўскай праводзіць афіцыйна дазволеныя мітынгі.

Валянцін Стэфановіч. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступіла з відэазваротам на сайце vybary2020.by. Сярод некалькіх тэм, якія яна закранула пад час свайго выступу, была і ацэнка дзейнасці інтэрнэт-платформы "Голас" для электроннага галасавання.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), заклікае беларускія ўлады спыніць судовы пераслед супраць сябра ПЦ “Вясна” Аляксандра Буракова, які быў затрыманы ўчора ў Магілёве.

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі Клаўдыя Фрыдль заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення беларускага палітвязня Сяргея Спарыша. “Сяргей Спарыш знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Мінску праз свой актыўны ўдзел у апазіцыі. Палітычная свабода выказвання меркаванняў — гэта аснова свабоднай і незалежнай грамадзянскай супольнасці і функцыянуючай дэмакратыі. Мы заклікаем прэзідэнта паважаць гэтае права чалавека і неадкладна вызваліць палітвязняў”, — заявіла спн. Фрыдль.

Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны. У працоўным чаце БГК, падраздзяленне №5, была размешчана просьба прагаласаваць датэрмінова і паведаміць па выніках начальніку падраздзялення.

Ілюстрацыйнае фота: назіральнік у Брэсце спрабуе маніторыць працэс галасавання 7 жніўня - чацвёрты дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць збіраць паведамленні пра ціск на альтэрнатыўных назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе месцяцца памяшканні для галавасання, затрымлівае міліцыя і асуджаюць на суткі. 

Па ўсёй Беларусі сёмага жніўня працягваецца пераслед актывістаў: затрыманні, ціск, вобшукі і суды. “Вясна” збірае такія факты пераследу з розных гарадоў краіны.  Інфармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.