У Гародні зафіксавана парушэнне выбарчага заканадаўства на ўчастку №11 Ленінскага раёну. Там побач з агульнаінфармацыйным плакатам пра выбары вывешаны асобна партрэт аднога з кандыдатаў - дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Фотаздымкі ўсіх іншых кандыдатаў вывешаны толькі на дзвярах на агульным плакаце. Гэта відавочна парушае прынцып роўнасці агітацыі.

Пасля двух месяцаў зняволення па абвінавачванні па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) на свабоду па падпісцы аб нявыездзе выйшаў фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень і вязень сумлення Вяргілій Ушак. 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце па зборы подпісаў яго затрымалі першым. Ён здымаў на відэа пікет, які вёў тады кіраўнік ініцыятыўнай групы, цяпер ужо кандыдаткі ў прэзідэнты, Святланы Ціханоўскай блогер youtube-канала "Краіна для жыцця" Сяргей Ціханоўскі. Як распавёў Вяргілій, гэта быў яго дэбют і па відэаздымцы, і па затрыманні, і па арышце. Як прайшлі два месяцы Вяргілія ў зняволенні, што ён адчуваў пасля вызвалення, чаму яму не ўдалося забраць на свабоду лісты – чытайце ў матэрыяле "Вясны". 

Назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Андрэй Застрэлаў з міліцэйскага аўто паведаміў, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Яго затрымалі проста на ўчастку №97, які размешчаны ў гімназіі №1 г. Магілёва. Пра інцыдэнт паведамляе mspring.online. Як Андрэй Застрэлаў паспеў паведаміць з патрульнага аўто, яго затрымалі на тры гадзіны для «высвятлення асобы».

Затрыманне ў Слуцку. Фота: "Наша Ніва" У аўторак, 4 жніўня, у Слуцку планаваўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Аднак у апошні момант мясцовы райвыканкам адмяніў мітынг, а міліцыя і АМАП пачалі затрымліваць людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет. Вядома, што 4 жніўня ў Слуцку было затрымана каля 15 чалавек:

Датэрміновае галасаванне. Фота: intex-press.by У першы дзень датэрміновага галасавання, 4 жніўня, кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра два выпадкі затрымання незалежных назіральнікаў на ўчастках для галасавання.

Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" У краіне стартуюць прэзідэнцкія выбары. TUT.BY папрасіў каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча адказаць на пытанні, якія часцей за ўсё задаюць выбаршчыкі: ці могуць прымусіць галасаваць датэрмінова, ці дазволена фатаграфаваць бюлетэнь і ці ўзнікнуць праблемы, калі прыйсці на ўчастак з белым (або якім-небудзь іншым) бранзалетам.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць звесткі са ўсёй краіны пра факты палітычна матываванага пераследу грамадзян. Паведамляем пра затрыманні, пагрозы затрыманнямі, складанне пратаколаў і выклікі ў міліцыю, якія адбыліся ці пра якія стала вядома чацвёртага жніўня. З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 212 чалавек атрымалі агулам 3004 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 368 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам больш за 286000 рублёў (больш за 116.000$).

Да нявесты палітвязня Змітра Фурманова, якога затрымалі два месяцы таму ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў, галадаючай у СІЗА № 1 на Валадарскага, прыйшлі міліцыянты. Разам з дзяўчынай там знаходзілася і група падтрымкі. Супрацоўнікі міліцыі сказалі прысутным, што галадоўка і падтрымка — гэта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Вольга і група падтрымкі вырашылі сысці, піша tut.by. "Нам сказалі, што мы ўжо тут доўга знаходзімся і ўсё гэта выглядае як пікет. Збіраем рэчы, вырашылі сыходзіць. Раздаем тое, што людзі прынеслі. Галадоўку спыняю. Баюся, калі будуць хапаць [міліцыянты] — то не толькі мяне. Не вельмі хочацца падстаўляць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прыйшлі падтрымаць", — кажа Вольга. 

Пачаткоўца ютуб-блогера Аляксандра Канановіча з Салігорска затрымлівалі 14 ліпеня на мясцовай плошчы, пасля чаго асудзілі на пяць сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.4 КаАП (супраціўленне супрацоўнікам АМАПа). Як адзначае Аляксандр, па сутнасці, пастанова была вынесеная толькі на падставе паказанняў супрацоўнікаў АМАПа А. Ермачонка і К. Шкрэдава, якія яго затрымлівалі. З прычыны таго, што ў іх паказаннях меліся сур'ёзныя супярэчнасці, і Аляксандр не быў згодны з пастановай суда, ён абскардзіў яе. Аднак пасля гэтай скаргі зацікавіліся ім, а не супрацоўнікамі АМАПу. Як распавядае Аляксандр Канановіч, 29 ліпеня яму патэлефанавалі і прадставіліся супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення службы ўнутранай бяспекі МУС падпалкоўнікам міліцыі Прыбуцкім. Ён паведаміў Аляксандру, што пачата расследаванне ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАПа Ермачонка і Шкрэдава на прадмет неправамерных дзеянняў пры яго затрыманні. Таму ён папрасіў даць паказанні.

Датэрміновае галасаванне. Фота: intex-press.by У першы дзень датэрміновага галасавання супрацоўнікі міліцыі затрымалі на ўчастку для галасавання №52 Кастрычніцкага раёна Мінска назіральніка ад ініцыятывы "Чэсныя людзі" Івана Дубовіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў затрыманы за тое, што падаваў скаргі ад ініцыятывы.