Андрэй Булыга Ціск на грамадзянаў з боку ўладаў працягваецца. 2 кастрычніка людзей затрымліваюць, праводзяць вобшукі, запрашаюць на размовы ў РУУС і запалохваюць іншымі спосабамі. 

У Магілёве раніцай ў МДУ імя Аркадзя Куляшова затрыманы валанцёр ініцыятывы MAYDAY і студэнт Андрэй Булыга. Два невядомыя чалавекі ў грамадзянскай форме знайшлі Андрэя ў будынку ВНУ і запатрабавалі, каб ён праехаў з імі. Пасведчанняў яму не паказалі. Андрэй Булыга адмаўляўся ісці з невядомымі асобамі, аднак яго ўсё ж забралі ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку. У дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома.

У Оршы да правабаронцы і індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Казмерчака ў краму прыйшла фінансавая міліцыя, МНС і прадстаўнікі некаторых іншых ведамстваў. Як паспеў паведаміць Ігар, у краме адбудзецца агляд, хутчэй за ўсё забяруць камп’ютар і іншыя лічбавыя носьбіты. Ігара Казмерчага абвінавачваюць нібыта ў нясплаце падаткаў.

Інфармацыя дапаўняецца

Затрыманні і пераслед у Беларусі 1 кастрычніка д

Раніцай 1 кастрычніка ў кватэры мінчукоў грукаюцца супрацоўнікі сілавых структур, просяць адчыніць дзверы каб паразмаўляць. Праваабаронцам патэлефанавала ўжо некалькі чалавек.

Крыніца: Хроніка пераследу 2 кастрычніка: запалохванні, затрыманні, вобшукі Дапоўнена