Агітацыйны пікет кандыдаткі Святланы Ціханоўскай у Мінску 19 ліпеня. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"  Як паведамляе "Наша Ніва", каля 11:00 затрымалі Марыю Мароз — начальніцу штабу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак тэрмінова звярнуўся ў Генеральную пракуратуру са зваротам аб перашкодзе законнай дзейнасці грамадскага аб'яднання. Пытанне тычыцца масавых адмоў назіральнікам ад БХК у рэалізацыі іх законных правоў па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі.

Як паведамляе незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Арцём Канановіч, на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска на другі дзень датэрміновага галасавання выправілі копію пратакола за першы дзень. Цяпер на гэтым участку замест 36 прагаласаваўшых па пратаколу значыцца 96. "На пратаколах выразна відаць выпраўленне лічбы 3 на 9. Пры гэтым пасля заканчэння першага дня назірання 4 жніўня мне асабіста паказвалі такі пратакол як на першым фотыздымку", — распавядае назіральнік пра інцындэнт на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", яшчэ 23 ліпеня быў затрыманы Антон Лакішык. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. 

Кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” вядома, што ўчастковыя камісіі працягваюць выдаляць назіральнікаў з участкаў па розных надуманых падставах. У Мінску пазбавілі акрэдытацыі двух незалежных назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Адна з акцый Моладзевага блока. Фота TUT.BY Раніцай 6 жніўня да дома, дзе жывуць актывісты Моладзевага блока прыехалі міліцыянты і пачалі грукацца ў калітку. Калі ніхто ім не адчыніў, яны прайшлі ў двор і пачалі ламіцца ў дзверы. Жыхары дома міліцыянераў не пусцілі, бо ў іх не было дакументаў.

Журналіст-праваабаронца Аляксандр Буракоў. Фота: spring96.org Журналіста і праваабаронцу «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова-старэйшага затрымалі пятага жніўня каля 19.00 супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Праваабаронца Барыс Бухель, які дзяжурыў каля РУУС да глыбокай ночы, з трывогай паведаміў, што ў дачыненні да  Аляксандра Буракова зладзілі правакацыю прама каля аддзялення міліцыі.

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям. На некаторых участках назіральнікаў пад рознымі падставамі, у тым ліку з пагрозай прымянення сілы з боку міліцыі, пазбаўляюць магчымасці знаходзіцца непасрэдна ў памяшканні, а таксама сачыць за ходам датэрміновага галасавання.

На сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з’явілася інфармацыя аб ходзе датэрміновага галасавання.