Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" 9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў. За ўвесь гэты час праваабаронцы "Вясны" налічылі больш за 1500 выпадкаў адвольных затрыманняў, больш за 600 чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты і штрафы па палітычна матываваных артыкулах, заведзены шэраг крымінальных спраў, у краіне з'явіліся 23 новыя палітычныя зняволеныя. 

Затрыманні ў Салігорску 4 жніўня. Фота: "Наша Ніва" У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Сем чалавек са штаба Святланы Ціханоўскай былі затрыманыя ўчора ці сёння. Некаторым з іх далі "суткі", што прад'яўляюць астатнім — пакуль невядома, піша tut.by.

Вечарам 8 жніўня ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага жыхара Алега Мацейковіча. Як паведаміў праваабаронцам сваяк затрыманага – прычынай затрымання быў пост на старонцы “Укантакце” пра белыя стужачкі на руках пад час галасавання.

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Высновы

Выбарчы ўчастак №40 Ленінскага раёна г. Магілёва Пад час датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі па інфармацыі, якую апублікавала ЦВК прагаласавала фантастычная колькасць выбаршчыкаў -  41, 7%.

Віктар Адзіночанка Цэнтральная раённая выбарчая камісія Гомеля адказала на скаргу назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктара Адзіночанка аб нядопуску яго на выбарчы ўчастак.

У Мінску на вуліцы Веры Харужай затрымалі каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, піша "Радыё Свабода". Вядома, што яе пасадзілі ў міліцэйскі бус і ўвезлі.

У Мінску на вуліцы Веры Харужай затрымалі каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, піша "Радыё Свабода". Вядома, што яе пасадзілі ў міліцэйскі бус і ўвезлі.