Натальля Гарачка, архіўнае фота Радыё "Свабода" Актывістку з Мінску Наталлю Гарачку 4 верасня з ізалятару прывезлі ў Барысаўскі раённы суд, паведамляе Радыё "Свабода".

1 верасня 2017 года ў горадзе Слуцку грамадзянскай актывісткай Алінай Нагорнай пры ўдзеле дзеяча мастацтва Аляксандра Пушкіна была арганізавана акцыя «Дзень ведаў - урок гісторыі».

30 жніўня ў Гомелі па ініцыятыве Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтру "Вясна" адбыўся паказ першай часткі дакументальнага фільма «Чалавек». Пасля яе прагляду валанцёры і гледачы прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму таго, што ж робіць нас людзьмі.

У Слуцку першага верасня актывісты грамадскага руху “Дзея” правялі акцыю-шэсце “Урок гісторыі” з нагоды гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шэсць чалавек.

Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online Увечары, 31 жніўня, журналістка-фрылансерка Аліна Скрэбунова атрымала СМС з суду Кастрычніцкага раёна Магілёва аб тым, што разгляд яе справы адбудзецца 5 верасня ў 14:30. За апошнія некалькі месяцаў гэта ўжо другая спроба міліцыі прыцягнуць дзяўчыну да адміністрацыйнай адказнасці за журналісцкую дзейнасць, паведамляе mspring.online.

Мікалай Дзядок ў залі суда 1 верасня ў 10.00 у судзе Савецкага раёна г. Мінска працягнецца разгляд справы па позве былога палітвязня Мікалая Дзядка да рэдакцыі інтэрнэт-выдання “СБ. Беларусь Сёння” аб абароне гонару і годнасці.

Мікалай Статкевіч Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч 31 жніўня выйшаў на свабоду пасля пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам, спраўджваецца прагноз пра тое, што адбыццё 15-суткавага арышту па іншай справе праваахоўнікі пакінулі на пасля, каб ізаляваць яго на час запланаванай вераснёўскай акцыі Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Ульяна Захаранка 22 жніўня 2017 года дзяржава-удзельнік прадставіла Камітэту па правах чалавека ААН інфармацыю па індывідуальным паведамленні Ульяны Захаранка, зарэгістраваным за №2991/2017, у якой указала, што ёю не былі вычарпаны ўсе даступныя сродкі абароны на нацыянальным узроўні. Пра гэта паведамляе Беларускі дакументацыйны цэнтр.

Праваабаронца Наста Лойка. Фота: Юля Сакалоўская У пятніцу, 1 верасня, у судзе Савецкага раёну Мінска адбудзецца чарговае паседжанне па пазове актывіста Мікалая Дзядка супраць інтэрнэт-выдання газеты “СБ: Беларусь сёння”. Былы палітвязень лічыць, што  ў артыкуле “Анархія, маць…”, які выйшаў 29 траўня 2017 на сайце газеты за аўтарствам Андрэя Мукавозчыка, змешчана інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці і прыніжае яго гонар і годнасць. Аднак ці магчыма выйграць справу такога кшталту?