Валанцёры "Вясны" дапамаглі паштоўкам з Канады знайсці сваіх адрасатаў Беларусы Канады падпісалі палітзняволеным блізу 90 паштовак, а валанцёры ПЦ "Вясна" адправілі іх адрасатам.

"Дзякуй вам за тое, што дапамаглі перадаць паштоўкі канадыйскіх беларусаў нашым героям, каторыя адбываюць пакаранне за свае цвердыя пераканнані, прагу да свабоды і справядлівасці, — кажа Алена Лявончанка, старшыня Згуртавання беларусаў Канады. — Беларусы замежжа кожны дзень з болем у сэрцы сочаць за зверствамі лукашэнскаўга рэжыма. Мы спачуваем сем'ям загінулых і траўмаваных суайчыннікаў, мы падтрымліваем смелых страйкоўцаў і пратэстоўцаў свамі мітынгамі, медыя-кампаніямі, ціскам на палітыкаў і ўрады нашых краін, каб дамагчыся падтрымкі для дэмакратычнага руху Беларусі.

На адной з такіх акцыяў, што адбылася ў Таронта восьмага лістапада, дзеці і дарослыя падпісалі блізу 90 паштовак да палітвязняў. Гэта быў вельмі прыгожы, сонечны і цеплы восеньскі дзень, і нам усім хацелася даслаць кавалачак сонца, надзеі і гарачай веры ў перамогу беларускай рэвалюцыі кожнаму, хто адбывае несправядлівае пакаранне. Няхай нашыя словы падтрымкі і пажаданні моцы прынясуць хвілінку радасці кожнаму зняволенаму і ўмацуюць веру, што перамога ўжо зусім блізка. Ведайце, што вы не адны ў сваім змаганні, беларусы ўсяго свету захапляюцца вамі!"

На дадзены момант 145 чалавек прызнаны палітвязнямі ў Беларусі. Адрасы, па каторых ім можна даслаць лісты, можна знайсці тут.

Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай

Amnesty International прапануе размясціць на старонках у сацыяльных сетках паведамленне падтрымкі для беларускай праваабаронцы, выкарыстоўваючы хэштэг #МарафонПисем.

Крыніца: Палітвязні атрымаюць 90 паштовак ад беларусаў Канады