Шостага жніўня ў Беларусі праходзіць трэці дзень датэрміновага галасавання. Незалежныя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра тое, што адбываецца на ўчастках і каля ўчасткаў для галасавання, бо большая частка назіральнікаў не дапушчана на іх. Назіральнікі з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна сёння сутыкнуліся з новай з’явай на выбарах. Незалежных назіральнікаў, якіх не пусцілі на самі ўчасткі, знаходзяць розныя шляхі, каб выканаць свае абавязкі перад грамадствам. І многія сталі лічыць яўку праз вокны.

FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікаюць беларускія ўлады ўстрымацца ад прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і забяспечыць празрыстасць на працягу ўсяго выбарчага працэсу.

Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Фота з сайта people.onliner.by У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час, раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі. 

Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Фота з сайта people.onliner.by У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час, раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі. 

У аўторак, 4 жніўня, у Слуцку планаваўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Аднак у апошні момант мясцовы райвыканкам адмяніў мітынг, а міліцыя і АМАП пачалі затрымліваць людзей, якія прыйшлі на выбарчы пікет. Вядома, што 4 жніўня ў Слуцку было затрымана не менш за 20 чалавек. Траіх, прадстаўнікоў СМІ і непаўнагадовага, адпусцілі 4 жніўня. Астатніх пакінулі на ноч у слуцкім ізалятары часовага ўтрымання. Як вядома, на затрыманых склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).  Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Юрый Мяцельскі, суды над затрыманымі чакаліся з раніцы 5 жніўня. Але адміністрацыйныя справы некаторых затрыманых прывезлі ў суд толькі пасля абеду. Саміх жа затрыманых у суд не даставілі, судзяць па відэасувязі праз Skype. Хаця ізалятар знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад суда.

Агітацыйны пікет кандыдаткі Святланы Ціханоўскай у Мінску 19 ліпеня. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"  Як паведамляе "Наша Ніва", каля 11:00 затрымалі Марыю Мароз — начальніцу штабу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” Алег Гулак тэрмінова звярнуўся ў Генеральную пракуратуру са зваротам аб перашкодзе законнай дзейнасці грамадскага аб'яднання. Пытанне тычыцца масавых адмоў назіральнікам ад БХК у рэалізацыі іх законных правоў па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Беларусі.

Як паведамляе незалежны назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Арцём Канановіч, на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска на другі дзень датэрміновага галасавання выправілі копію пратакола за першы дзень. Цяпер на гэтым участку замест 36 прагаласаваўшых па пратаколу значыцца 96. "На пратаколах выразна відаць выпраўленне лічбы 3 на 9. Пры гэтым пасля заканчэння першага дня назірання 4 жніўня мне асабіста паказвалі такі пратакол як на першым фотыздымку", — распавядае назіральнік пра інцындэнт на ўчастку для галасавання №41 Цэнтральнага раёна Мінска.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", яшчэ 23 ліпеня быў затрыманы Антон Лакішык. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску.