Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі 26 і 27 лістапада: затрыманні на мірных сходах і дома, выклікі ў міліцыю, новыя крымінальныя справы, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Паведамляецца, што 30 лістапада зноў затрымалі лекара-неўролага Руслана Бадамшына, які нядаўна вызваліўся пасля адбыцця 15 сутак. Яго затрымалі ў трэці раз.

Як перадае тэлеграм-канал "Хрысціянская візія", каталіцкага святара Вячаслава Барка з Расонаў выклікалі 30 лістапада ў крымінальны вышук «у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс». Раней яго ўжо выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведкі ў рамках крымінальнага працэсу, а на справе прымусілі даваць пісьмовыя тлумачэнні з нагоды Youtube-каналу, які вядзе святар.

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Хроніка пераследу 30 лістапада Дапоўнена