Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Беларусаў і беларусак забіраюць з дома, затрымліваюць на працы, адбываюцца вобшукі і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Валадар Цурпанаў. Суд па справе палітвязня і дысідэнта Валадара Цурпанава пачнецца 26 траўня. Працэс пройдзе ў судзе Круглянскага раёна, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.

Леанід Судаленка. 18 траўня павінен быў скончыцца тэрмін утрымання пад вартай праваабаронцы і палітвязня Леаніда Судаленкі. Сёння стала вядома, што гэты тэрмін працягнуты ізноў, на гэты раз да 18 ліпеня.

Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №52. Ілюстрацыйнае фота з сайта intex-press.by Адзін з асуджаных па крымінальнай справе паводле арт. 369 Крымільнага кодэкса распавёў на ўмовах ананімнасці пра ўмовы ўтрымання на “хіміі”.

Палітзняволенага па "справе Ціханоўскага" Дзмітрыя Фурманава ў гродненскай турме №1 змясцілі ў карцар. Прычына спагнання пакуль невядомая. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Страна для жизни". 17 траўня пракурор Мыслівец папрасіў суд пакараць палітвязня па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Наступны працэс — 20 траўня, на якім працягнуцца судовыя спрэчкі і будуць заслуханыя апошнія словы фігурантаў "справы Ціханоўскага" Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кніга і Яўгена Разнічэнку.  36-гадовы палітвязень і вязень сумлення Дзмітрый Фурманаў адміністраваў тэлеграм-чат "Страна для жизни", быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Гродне. Увечары 29 траўня Дзмітрый сядзеў за столікам на Савецкай плошчы і збіраў подпісы за выдвіжэнне ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Ён знаходзіўся ўдалечыні ад інцыдэнту, аднак сілавікі ў цывільным затрымалі актывіста разам з крэслам і змясцілі ў аўтамабіль. Сваякі Дзмітрыя паведамлялі, што пры затрыманні ён быў збіты да страты прытомнасці, спатрэбілася зашываць вуха. Пра гэта ён сам заяўляў на судзе. Некаторы час яго бацькі і дзяўчына трымалі галадоўку за вызваленне Дзмітрыя пад сценамі "Валадаркі", дзе знаходзіўся іх блізкі. У адказ на галадоўку ўлады перавялі Дзмітрыя ў жодзінскі ізалятар і прыгразілі затрымаць дзяўчыну Дзмітрыя Вольгу Каракіну, якая працягвала галадоўку, і неабыякавых людзей як удзельнікаў несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Калаж з сайта dumka.me Суд Савецкага раёна на выязным пасяджэнні ў Доме правасуддзя 17 траўня працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да студэнтаў сталічных ВНУ.

Мінскі дом правасуддзя. Фота: Еўрарадыё 18 траўня суд Савецкага раёна на выязным пасяджэнні ў Доме правасуддзя працягвае разглядаць крымінальную "справу студэнтаў".

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 18 траўня 2021

Раніцай 18 траўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў прыйшоў з ператрусамі ў рэдакцыю, да журналістаў і рэдактараў найбольш папулярнага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY. Амаль адначасова TUT.BY быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі. Ператрусы адбываюцца таксама ў рэдакцыях структурных падраздзяленняў TUT.BY — AV.BY, RABOTA.BY. ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" лічыць гэтыя факты працягам наступу на свабоду слова. Спасылкі ўладаў на эканамічныя парушэнні, якія нібыта сталі падставай для пераследу, ужо шмат гадоў актыўна выкарыстоўваюцца дзеля абгрунтавання рэпрэсіўных захадаў супраць праваабаронцаў, медыя, незалежных прафсаюзаў.

Ілюстрацыйнае фота 18 траўня ў раённых судах Мінска працягваюць судзіць па адміністрацыйных справах затрыманых у нядзелю раварыстаў на нефармальных гонках Toure de Tsna. 11 чалавек былі асуджаныя ў судзе Савецкага раёна ўчора на тэрміны арышту ад 10 да 15 сутак.