Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 года. Фото: АВ / Белсат Як паведамляе "Белсат", у судзе Фрунзенскага раёну Менску 9 лютага пачаўся працэс над журналісткамі выдання Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Дзяўчат вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Наталля Бугук.

Суд Маскоўскага раёна Мінска.Ілюстрацыйнае фота. Суд Маскоўскага раёна г. Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Іллі Толкача, якога вінавацяць ва ўдзеле ў актыўных групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 21-гадовага палітвязня Ігара Пражэннікава. Яго абвінавачваюць у тым, што ён 4 кастрычніка на "Маршы вызвалення палітвязняў" блакаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камеры відэаназірання каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, чым прыпыніў працу гэтых ўстановаў, блакаваў рух спецтранспартам на Акрэсціна. Таксама Ігара абвінавачваюць у прыпыненні руху ў Мінску 4 кастрычніка блізу 50 транспартных сродкаў. «Мінсктранс» выставіў пазоў амаль у 19 тысяч рублёў. Справу палітвязня разглядае суддзя Юлія Чыж. "Вясна" назірае за гэтым судовым працэсам і распавядае абставіны гэтай справы. Сам Ігар нарадзіўся ва ўкраінскім горадзе Марыупаль Данецкай вобласці. Потым ён пераехаў у Магілёў, дзе скончыў палітэхнічны каледж па спецыяльнасці "праграміст". Апошнія некалькі гадоў ён жыў і працаваў у Мінску. Апошняе месца працы: колл-цэнтр у піцэрыі. 

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 8 лютага 2021 года

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 9 лютага 2021 г.

Андрэй Папоў, фота прадстаўлена мамай Суд Заводзскага раёна разглядае справу палітвязня Андрэя Папова, якога абвінавачваюць па ч.2 арт.293 і арт. 364 Крымінальнага кодэксу. Вядзе працэс суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Ігар Канапайка ў судзе. У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі. Грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Ігара Канапайку абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 339 (Хуліганства) і артыкул 369 (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Ілюстрацыйны здымак На прасторах інтэрнэту з’явіўся запіс з паседжання Канферэнцыі Менскай абласной калегіі адвакатаў, якое прайшло ў пятніцу пятага лютага. На запісы выдатна чуваць, як намеснік начальніка ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Мінюста Алена Радабольская выступае перад прысутнымі адвакатамі.

Ілюстрацыйнае фота 8 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. 

Дзявятага лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: