Васіль Пілец у судзе. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага прайягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал".

Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Следчыя, пракуроры і суды працуюць "дзясяткамі": крымінальныя справы размеркавалі па дзесяць чалавек. Першы працэс ужо цягнецца амаль месяц, 11 лютага пракурор запрасіў пакаранне для іх, яшчэ адну "партыю" плануюць судзіць ужо 15 лютага, днямі двух абвінавачаных па гэтай справе змясцілі ў СІЗА — "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра "справу карагодаў" на дадзены момант. Гэтую крымінальную справу разглядае суд Ленінскага раёна Брэста. Першы працэс пачаўся 20 студзеня. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. На лаве падсудных дзесяць чалавек, сярод якіх і палітзняволеная Марына Глазава, якая пасля двух месяцаў у СІЗА была пераведзена пад хатні арышт. Таксама на лаве падсудных – Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Каўпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін, Максім Жараў, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук і Марына Сірацан.

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Чарвінскага Аляксея Уладзіміравіча (4 гады пазбаўлення волі), Раткевіча Сяргея Фёдаравіча (5 гадоў пазбаўлення волі), Хранкова Андрэя Аляксеевіча (5 гадоў пазбаўлення волі), асуджаных да пазбаўлення волі ў калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Агульны кантэкст дадзеный справы можна ахарактарызаваць як глыбокі крызіс правоў чалавека, выкліканы стратай легітымнасці прэзідэнта і выбудаванай ім вертыкалі ўлады ў сувязі з палітычна матываванымі масавымі катаваннямі, якія пачаліся ў дачыненні да мірных маніфестантаў са жніўня па цяперашні час, а таксама татальнай фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Больш падрабязна з кантэкстам можна азнаёміцца ў пададзеным аналітыкамі ПЦ «Вясна» гадавым аглядзе за 2020 год, а таксама выніковай справаздачы па выбарах Прэзідэнта кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». На дэталі крызісу правоў человека і яго наступствы ПЦ «Вясна» неаднаразова звяртаў увагу у Заключэннях па крымінальнай справе Наталлі Хершэ и Дзмітрыя Караткевіча. Рэзюмуючы, варта адзначыць, што дзяржава ў цяперашніх умовах дэманстрацыйна пагарджае сваімі абавязкамі расследаваць факты катаванняў, якія ўскалыхнулі ўвесь свет сваёй масавасцю, жорсткасцю і беспакаранасцю, а таксама патрэбай прыслухоўвацца да голасу пераважнай большасці беларусаў. Шараговыя грамадзяне выпрабоўваюць жах пры думцы пра магчымае затрыманне спецпадраздзяленнямі АУС, за якімі часта ідуць катаванні. Салідарнымі дзеяннямі па спыненні неабгрунтаванага гвалту з боку супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў грамадзяне спрабуюць выратаваць затрыманых ад магчымай небяспекі катаванняў і іншых відаў забароненага абыходжання.

Васіль Пілец у судзе. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага прайягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 кастрычніка мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал".

Дзмітрый Цімашэнка ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" Як паведамляе “Гомельская Вясна”, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс па арт. 364 Крымінальнага кодэкса – “Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС”. На лаве падсудных - 22-гадовы Дзмітрый Цімашэнка.

Васіль Пілец у судзе. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага прайягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 кастрычніка мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал".

Мінск, 12 лютага 2021 г. 12 лютага нам стала вядома, што каардынатарцы валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфе Рабковай Следчым камітэтам было прад’яўленае новае, больш жорсткае абвінавачванне па ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі)  і ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы, здзейсненая групай асобаў). Нагадаем, што Марфа Рабкова ўжо пяць месяцаў знаходзіцца пад вартай у СІЗА па абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 КК (фінансаванне ды іншая падрыхтоўка масавых беспарадкаў).

12 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ілюстрацыйнае фота У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 11 лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені і лютым грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.

Праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай 11 лютага прад'явілі новыя абвінавачванні па ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч.2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Таксама каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" па-ранейшаму абвінавачваюць у фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). Цяпер Марфе пагражае да 12 год пазбаўлення волі. Праваабаронца ўтрымліваецца пад вартай у мінскім СІЗА-1 ужо амаль пяць месяцаў. Як паведамляе Валанцёрская служба "Вясны", новыя абвінавачванні Марфе выставілі 11 лютага – пасля прапагандысцкага сюжэту на дзяржаўным тэлебачанні і ў дзень так званага УНС.