14 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе ў дачыненні да Лешчанкі Дзмітрыя Міхайлавіча, асуджанага па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 26 лістапада Маскоўскі суд Мінска вынес прысуд Дзмітрыю Лешчанку па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аляксандр Каратчэня. Фота: "Лідэр-Прэс". У судзе Салігорскага раёна 15 лютага працягваецца разгляд  крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Вадзім Цыкуноў у судзе. Фота "Гомельская Вясна" У судзе Чыгуначнага раёну Гомеля 15 лютага працягваецца працэс над Вадзімам Цыкуновам, якога вінавацяць у спробе падпала “Табакеркі” кактэйлем Молатава, піша "Гомельская Вясна"

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў краінаў ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі, а таксама прадстаўнікі Еўрапарламента. hildegard-bentele.jpg

11 лютага Следчым камітэтам каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай былі прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай невысветленых асобаў) і ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (удзел у злачыннай арганізацыі). Марфу Рабкову таксама абвінавачваюць у фінансаванні і навучанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК). У выніку, ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 15.02.2021

У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксаза ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек. Гэта ўжо другая "партыя" абвінавачаных. Колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні абвінавачаных — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваюць пракуроры Юшчук і Ляшок. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і распавядае падрабязнасці. На лаве падсудных дзесяць чалавек:

Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад паседжаннем камісіі 15 кастрычніка. Фота: TUT.BY Пазбаўлены адвакацкага статуса абаронца палітвязняў Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка абскардзіў рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска, якім яму адмоўлена ў задавальненні скаргі на рашэнне Мінюста аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Мінск, 12 лютага 2021 г. 12 лютага нам стала вядома, што каардынатарцы валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфе Рабковай Следчым камітэтам было прад’яўленае новае, больш жорсткае абвінавачванне па ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі)  і ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы, здзейсненае групай асобаў). Нагадаем, што Марфа Рабкова ўжо пяць месяцаў знаходзіцца пад вартай у СІЗА па абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 КК (фінансаванне ды іншая падрыхтоўка масавых беспарадкаў).