- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае фіксаваць рост колькасці ўзбуджаных крымінальных спраў, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Тэндэнцыя да крыміналізацыі любых праяў нязгоды са згубіўшай пасля падзей жніўня 2020 года легітымнасць аўтарытарнай вертыкаллю ўлады пагаршае палітычны крызіс і даводзіць маштаб масавых парушэнняў правоў чалавека ў цэнтры Еўропы да гуманітарнай катастрофы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 1 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава. Яго судзяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.ч. 1, 2 арт. 342, ч. 2 арт. 363, ч. 4 арт. 209. Яго абвінавачваюць у стварэнні дваровага telegram-чата, майстэрні па вырабе пратэстнай сімволікі, супраціве супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні 15 верасня. Акрамя гэтага, як дырэктара кампаніі "Беларбо" яго абвінавачваюць ва ўвядзенні ў зман кліентаў пры аказанні паслуг па хімічнай абароне раслін. На судзе Латыпаў віну не прызнаў ні па адным з эпізодаў, якія яму інкрымінуюцца. Справу палітвязня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Уладзімір Рабаў. «Вясна» назірае за працэсам і распавядае акалічнасці яго справы. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у жніўні 2020 года Сцяпана Латыпава "аб'яднаў вакол сябе групу грамадзян для сумеснага ўдзелу ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак на тэрыторыі сталіцы. Для выканання сваёй злачыннай мэты ён стварыў у мэсэнджары Telegram-чат, у якім заклікаў яго ўдзельнікаў да стварэння дваровай супольнасці з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве". Латыпаву ставіцца ў віну, што ён "арганізоўваў правядзенне сустрэч удзельнікаў групы, сумеснае распаўсюджванне агітацыйнай прадукцыі, нанясенне малюнкаў і надпісаў пратэстнага характару на фасады будынкаў і збудаванняў. Названыя дзеянні прывялі да фарміравання ў асоб гатоўнасці і жадання ўдзельнічаць у названых супрацьзаконных дзеяннях, калі гэта спатрэбіцца, а таксама стварэння ў грамадзян пратэстнага настрою".
- Катэгорыя: Вясна
31 траўня суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна вынес прысуд 21-гадоваму Вячаславу Уласевічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову — "хіміі".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна горада Менска вынес прысуд ў дачыненні да 21-гадовага Іллі Гагіева, якога прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса РБ. Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі". Менавіта такое пакаранне запрошвала пракурор. Ілля Гагіеў вызвалены з-пад варты ў залі суда. Пазоў больш чым на 20 тысяч вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Брэсцкага раёна і Маскоўскага раёна Брэста паралельна разглядаюцца крымінальныя "справы карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць дзвюх "партый" берасцейцаў за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. На лаве падсудных — 13 і 12 чалавек, сярод якіх шэсць палітзняволеных, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА-7. Па двум судам ужо адбыліся судовыя спрэчкі, дзе дзяржабвінавачванне запрасіла ім пакаранне — ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі. Цяпер 25 чалавек чакаюць прысуды ў адносінах сябе. Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек. Акрамя таго, на розны час прыйшлося зачыніцца трох ларка і рэстарана KFC. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк". Усе абвінаваюцца па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
На асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў", у Магілёўскай калоніі завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы). Папярэдняя прычына новай "крыміналкі" — Арцём нібыта парушыў рэжым: двойчы адмовіўся прыбірацца. Але некалькі тыдняў ні родныя, ні адвакат не могуць з ім звязацца, ад самога асуджанага не паступае ніякіх звестак, піша "Новы Час". Па словах жонкі Анішчука Вольгі, Арцём 29 мая павінен быў ісці на іншую, больш мяккую, меру стрымання. Яна мяркуе, менавіта з гэтым звязана завядзенне на яго яшчэ аднаго крымінальнага артыкула.
- Катэгорыя: Вясна
У беларускіх следчых ізалятарах цяпер па «палітычных артыкулах» утрымліваецца мінімум пяць грамадзян Расійскай Федэрацыі. Іх затрымалі ў сувязі з пратэстамі, якія ўспыхнулі ў Беларусі падчас электаральнай прэзідэнцкай кампаніяй-2020. Усе абвінавачваюцца па розных крымінальных артыкулах, але пры гэтым усе праходзяць па арт. 342 Крымільнага кодэкса (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта Ягор Дуднікаў і Сафія Сапега, якіх утрымліваюць у СІЗА КДБ. Гэта актывісты «Страна для жизни» Андрэй Новікаў і Дзмітрый Папоў. Гэта асуджаны на адзін год калоніі па брэсцкай «справе карагодаў» Даніла Чамаданаў. «Вясна» ўзгадвае гісторыі пераследу расейцаў беларускімі ўладамі і распавядае, што з імі адбываецца цяпер. 24-гадовага Данілу Чамаданава затрымалі 22 студзеня ў Брэсце па “справе карагодаў”, узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-7. Яго прызналі палітзняволеным.
- Катэгорыя: Вясна
31 траўня суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы асудзіў 47-гадовага Вячаслаў Кульбу паводле абвінавачвання ў публічнай абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) на два гады "хатняй хіміі". Судовае пасяджэнне доўжылася адну гадзіну.
- Катэгорыя: Вясна
31 мая ў судзе Заводскага раёна Мінска адбыўся разгляд яшчэ адной крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Аляксея Ліпеня. Ён ужо асуджаны на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем ("хімія") паводле артыкулаў 369 КК РБ (Публічная абраза прадстаўніка ўлады) і 364 КК РБ (Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС) і адбывае пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу ў Гародні. Новая крымінальная справа, як і папярэдняя, звязана з абразлівымі каментарамі Аляксея пад пастамі пра міліцыянтаў у телеграм-канале «Карнікі Беларусі».