Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 15.02.2021

У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксаза ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек. Гэта ўжо другая "партыя" абвінавачаных. Колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні абвінавачаных — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваюць пракуроры Юшчук і Ляшок. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і распавядае падрабязнасці. На лаве падсудных дзесяць чалавек:

Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад паседжаннем камісіі 15 кастрычніка. Фота: TUT.BY Пазбаўлены адвакацкага статуса абаронца палітвязняў Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка абскардзіў рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска, якім яму адмоўлена ў задавальненні скаргі на рашэнне Мінюста аб спыненні дзеяння ліцэнзіі на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.

Мінск, 12 лютага 2021 г. 12 лютага нам стала вядома, што каардынатарцы валанцёрскай службы ПЦ “Вясна” Марфе Рабковай Следчым камітэтам было прад’яўленае новае, больш жорсткае абвінавачванне па ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі)  і ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці ў дачыненні да іншай сацыяльнай групы, здзейсненае групай асобаў). Нагадаем, што Марфа Рабкова ўжо пяць месяцаў знаходзіцца пад вартай у СІЗА па абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 КК (фінансаванне ды іншая падрыхтоўка масавых беспарадкаў).

Ілюстрацыйнае фота. Суды па адміністрацыйных справах адбываюцца 15 лютага ў дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.

12 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Антон Бяленскі ў судзе. Фота Белсат У Мінску пачаўся суд над палітвязнем Антонам Бяленскім, якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскій парадак”.

15 лютага ў Беларусі налічваецца 246 палітвязняў. “Вясна” працягвае распавядаць пра тых, хто апынуўся ў зняволенні праз палітычны пераслед. Часам бывае, што сям’я сутыкаецца з прэсінгам у дачыненні адразу да некалькіх людзей – так за кратамі апынаюцца браты і сёстры, бацькі і дзеці, суджанцы. Тыя, хто іх любіць, вымушаныя глядзець ім услед праз краты муроў і растапляць сваёй любоўю кайданкі няволі. Ці па-свойму няшчасныя ўсе гэтыя сем’і, калі ўсе яны звязаныя адной прагай – хутчэй абняць родных?

Аляксандр Каратчэня. Фота: "Лідэр-Прэс". У судзе Салігорскага раёна 15 лютага працягваецца разгляд  крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

Аляксандр Каратчэня. Фота: "Лідэр-Прэс". У судзе Салігорскага раёна 15 лютага працягваецца разгляд  крымінальнай справы па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.