Калегія Мінскага гарадскога суда 25 траўня пад старшынством суддзі Дзіяны Кучук разгледзела апеляцыйную скаргу жыхара Мінска Ягора Сугойдзя.
19 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак ( ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя Вікторыя Шабуня накіравала Сугойдзя на прымусовае лячэнне ад алкагалізму.
Палітвязня прызналі вінаватым у тым, што дзявятага жніўня на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Заслаўская ён у стане алкагольнага ап'янення наўмысна ўдзельнічаў у незаконных масавых мерапрыемствах. Таксама прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, якія спалучаныя з непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Па версіі абвінавачвання, ён выйшаў на праезную частку, заскочыў на машыну, выкрыкваў лозунгі. Яго дзеянні пацягнулі парушэнне грамадскага парадку, а таксама перашкодзілі руху грамадскага транспарту.
Разгляд апеляцыйнай скаргі 25 траўня працягваўся паўгадзіны. Было зачытанае абвінавачванне, выступіў пракурор Аляксандр Рамановіч.
Пасля непрацяглай паўзы вынесена рашэнне: скаргу Ягора Сугойдзя пакінуць без задавальнення, а прысуд без зменаў.
Палітвязня Ягора Сугойдзя, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак, асудзілі да двух гадоў калоніі
Крыніца: Мінгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Ягору Сугойдзю, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак