Руслан Слуцкі з сям'ёй. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Полацкага раёна 10 студзеня павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК). Раней віцебская міліцыя паведамляла о пра затрыманне мужчыны, падазраванага ў здзяйсненні хуліганства.

Справу разглядае суддзя Андрэй Дзергачоў і два народныя засядацелі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Таццяна Шабека.

На лаве падсудных — 38-гадовы жыхар Наваполацка, рамеснік Руслан Слуцкі.

Ён быў затрыманы 20 студзеня, а 23 студзеня ў адносінах да яго абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Полацк: у судзе па "акце тэрарызму" ў дачыненні да ўдзельнікаў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь" — больш за 70 пацярпелых

Паводле версіі абвінавачвання, мужчына нанёс шкоду не менш як чатыром аўтамабілям, агульны памер шкоды склаў 63 рублі 51 капейка.

Суд доўжыцца амаль месяц па прычыне таго, што агулам пацярпелымі па справе прызнана больш за 70 грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў аўтапрабегу "За адзіную Беларусь", які праходзіў 28 кастрычніка 2020 года. 

Сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што суд над Слуцкім перанесны з-за прычыны моцных болей у спіне.  Яму зрабілі ўколы, а суд перанеслі нап невызначаны час. Дарэчы, гэта не першы выклік лекараў. Часам, ён не можа нават падняцца з ложка. Аднак у шпіталізацыі яму было адмоўлена. Раней паведамлялася, што ў Слуцкага выяўленая дабраякасная пухліна мозгу, якая таксама прычыняе яму болі.

Крыніца: Руслану Слуцкаму, суд над якім доўжыцца амаль месяц, адмаўляюць у шпіталізацыі