"Шконка" ў ЦІП. Замалёўка Аляксандра, якую ён зрабіў пасля вызвалення з сутак Перапоўненасць камер, спякота, адсутнасць матрасаў, прагулак, душа і перадач... Як зараз адбываюць адміністрацыйны арышт у мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” распавёў Аляксандр, які вызваліўся тыдзень таму. Імя мужчыны змененае ў мэтах бяспекі.

У судзе па справе братоў-антыфашыстаў Тамаза і Цімура Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця. Фота spring96.org У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 1 ліпеня завяршыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе антыфашыстаў Цімура і Тамаза Піпія, Віталя Шышлова і Дзяніса Болтуця. Таксама абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. Заўтра – 2 ліпеня ў 14.30 будзе агучаны прысуд.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 1 ліпеня 2021 г.

Першага ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы чатырох менчукоў, абвінавачаных па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі) і па артыкуле 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Абвінавачаныя - палітвязні Ян Фалькін, Уладзіслаў Барысаў, Мікіта Літвіненка, а таксама Уладзімір Мацюх. Усе яны знаходзяцца пад вартай і былі дастаўленыя ў суд з СІЗА. Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Бок дзяржабвінавачання прадстаўляе памочнік пракурора Арцём Цвяткоў. "Вясна" з дапамогай валанцёраў вядзе маніторынг судовага працэсу. Абвінавачванне тычыцца акцый пратэсту, якія прайшлі ў Менску 9-11 жніўня, а таксама акцыі 13 верасня ў раёне ст. метро Пушкінская. Паводле матэрыялаў справы, Фалькін, Літвіненка, Мацюх і Барысаў, уступіўшы ў змову, планавалі ўдзел у акцыях пратэсту, вызначалі маршрут, узгаднялі дзеянні ў выпадку затрымання. Абвінавачаныя знаходзіліся ў телеграм-чаце пад назвай "Час X", дзе і вялося абмеркаванне.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. 1 ліпеня адбываюцца затрыманні, ператрусы, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы, працягваецца ціск на палітвязняў. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны крымінальны пераслед

Заводзкі суд у будынку Ленінскага суда ўжо амаль месяц разглядае справу дзесяці палітвязняў, якіх абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: 293, 218, 295. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Астапенка. Пракурор — Рамановіч.

Cцяпан Латыпаў у судзе 1 чэрвеня. Фота: spring96.org Праваабарончы цэнтр “Вясна” вядзе бесперапынны маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, узбуджаных летась з пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта, а таксама ў сувязі з пратэстамі супраць татальнай фальсіфікацыі іх афіцыйных вынікаў.

У Мінскім гарадскім судзе 1 ліпеня адбываецца другое паседжанне па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яго затрымалі 11 лістапада, моцна збілі і выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3.Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачванне падтрымлівае пракурор Антон Цюменцаў. На другім паседжанні агучаваюцца абставіны яго затрымання і збіцця.  Асноўнае, што стала вядома падчас першага паседжання:

У судзе над Драбатовічам і Якубоўскім. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска першага ліпеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Драбатовіча і Вадзіма Якубоўскага. Іх вінавацяць у арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).