Суд Баранавічскага раёна і гарада Баранавічы У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч 24 траўня вынесены прысуд Валерыю Захарчыку, якога абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт 368), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369) і незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.3 арт 203-1).

Уладзімір Пархоменка У судзе Слуцкага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы 59-гадовага жыхара раённага цэнтра Уладзіміра Пархоменкі. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Ілюстрацыйнае фота. 24 траўня суд Ленінскага раёна Магілёва разглядзеў справу Дзмітрыя Макаркова, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

30 траўня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд 37-гадоваму ўраджэнцу Піншчыны Вячаславу Малейчуку па "факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Мінск". Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289, ч. 1 арт. 13 ч. 3 арт. 289 (падрыхтоўка і замах на акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў). Судовая калегія пад старшынствам суддзі Уладзіміра Арэшкі прызначыла яму пакаранне ў выглядзе 22 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрасіў на судзе прадстаўнік Генеральнай пракуратуры. Суд доўжыўся ў закрытым рэжыме тры тыдні.  Нагадаем, 26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з "BYPOL". Са словаў Вячаслава на відэа вынікае, што ў яго быў саўдзельнік Яўген, але судзілі аднаго Малейчука. Вячаслаў са дня затрымання знаходзіцца пад вартай.

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. У судзе Аршанскага раёна 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта згодна з ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

33-гадовага мінчука Амірані Бутыяшвілі асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту 9 і 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Яго знайшлі праз фота ў тэлефоне іншага затрыманага — мінчук выпадкова трапіў на здымкі. Затрымалі Амірані 28 студзеня і змясцілі ў карцар ізалятара часавага ўтрымання на Акрэсціна. Нягледзячы на холад, у яго забралі куртку і ён застаўся ў адной майцы. Але іншыя затрыманыя далі яму швэдар, які застаўся ў карцары ў «спадчыну» ад былых арыштантаў. У ім мінчука перавялі на «Валадарку» — швэдар адразу пазналі іншыя зняволеныя, якія прайшлі гэты ж шлях. Амірані да суда амаль два месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА-1. Ён распавёў «Вясне» пра сваё затрыманне і палітычны пераслед, пра збітага сукамерніка — экс-следчага Старажэнку, пра тое, як вязні «Валадаркі» даведаліся пра вайну і як успрынялі гэту навіну. Амірані да затрымання займаўся грузаперавозкамі па маршруце Мінск — Масква. Пасля чарговай паездкі яго і затрымалі. Гэта было ўдзень 28 студзеня:

Суд Бабруйскага раёна. Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 20 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Шацілы, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» 27-28 траўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Падрыхтоўка да рэферэндуму прайшла на фоне глыбокага грамадска-палітычнага крызісу, што распачаўся адразу пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, і найцяжкай атмасферы рэпрэсій супраць нелаяльных уладам грамадзян і арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама напружанага міжнароднага становішча, выкліканага расійска-беларускімі вайсковымі вучэннямі, а пасля і вайсковай агрэсіяй Расійскай Федэрацыі ў дачыненні да Украіны, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Судом Веткаўскага раёна 19 траўня быў вынесены прысуд ураджэнцу Украіны Кірылу Пятрэнку па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).