Марыну Снытко прыгаварылі да трох гадоў "хатняй хіміі" Фота: pravo.com Яшчэ нядаўна мы пісалі пра суд над 62-гадовай Наталляй Кавалёвай з Клімавічаў. 15 лістапада яе прызналі вінаватай у абразе ўчастковага з Бабруйска Андрэя Комара за абразлівы каментар пад ягоным здымкам у "Аднакласніках", асудзілі да 1,5 года "хатняй хіміі" і спагналі 1000 рублёў на карысць пацярпелага ў якасці маральнай шкоды. 18 лістапада ў Мінску за аналагічнае злачынства ў дачыненні да таго ж участковага вінаватай прызналі ўжо 50-гадовую Марыну Снытко. Усяго ж Kомар падаў парадку 50 пазоўных заяваў у суд аб абразе яго ў "Аднакласніках".

У Мінскім гарадскім судзе з 15 лістапада судзяць палітзняволеную маці пецярых дзяцей Вольгу Залатар. Яе абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На судзе над палітзняволенай дапыталі сведак і даследавалі пісьмовыя матэрыялы справы, падчас якіх агучылі заключэнні экспертаў і матэрыялы праверкі з нагоды цялесных пашкоджанняў у Вольгі Залатар пасля затрымання. Нагадаем, былы адвакат палітзняволенай Андрэй Мачалаў распавёў, што пасля затрымання ў ГУБАЗіКу Вольгу збівалі і выбівалі (у прамым сэнсе гэтага слова) паролі ад тэлефона. За гэтую заяву яго пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі. Як паведаміў адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў, падчас допытаў Вольга заяўляла, што ў дзень затрыманьня да яе ўжывалася фізічная сіла. Адвакаты выявілі ў жанчыны сінякі на руках і шыі, сінякі на ягадзіцах.

Роўна год таму – 18 лістапада 2020 года – затрымалі Ірыну Шчасную. Яна прайшла допыты ў СК, СІЗА-1 у Мінску і суд у Магілёве, дзе ёй вынеслі прысуд у чатыры гады калоніі. Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў ПК-4 (горад Гомель). "Вясне" ўдалося даведацца, як яна жыве і што адчувае. У калоніі Ірына Шчасная працуе швачкай – яна робіць дэталі адзення для работнікаў "МАПІДа" (будаўнічае прадпрыемства РБ). Адзін тыдзень Ірына працуе ў першую змену, а ў наступны – у другую.

Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе. Фота з тэлеграм-канала "Права на паўстанне" У Мінскім абласным судзе на працягу тыдня ў закрытым рэжыме ідзе працэс па крымінальнай справе супраць анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 17 і 18 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У панядзелак, 15 лістапада, у Мінграсудзе затрымалі 32-гадовую Таццяну Батуру. Яна хацела патрапіць на суд над палітзняволенай Вольгай Залатар. Але пасля кантролю на рамках перад залай суда яе затрымалі людзі ў цывільным. Доўгі час сваякі Таццяны не маглі яе знайсці, бо ў Фрунзенскім РУУСе казалі, што яе там няма. Бліжэй да вечара адвакат змог даведацца, што на ноч да суда дзяўчыну пакінуць у РУУСе, але больш ніякай інфармацыі не далі. На наступны дзень у судзе Фрунзенскага раёна пачалі разглядаць адміністрацыйную справу супраць дзяўчыны за дробнае хуліганства ў судзе (арт. 19.1 КаАП). Таццяна на судзе заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе — яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы дыягнаставалі ўдар галавы, але суддзя Марыя Ярохіна заявіла, што "гэта не мае дачынення да справы" і арыштавала дзяўчыну на 15 сутак. Распавядаем, як праходзіў суд над Таццянай Бутара. Падчас размовы з адвакатам яшчэ да пачатку судовага паседжання Таццяна Батура заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе. Яна мяркуе, што яе збіў намеснік начальніка Фрунзенскага РУУСа. Яна паспела распавесці адвакату, што той моцна ўдарыў яе галавой аб шафу, таму яна дрэнна сябе адчувае і ёй неабходная медыцынская дапамога. Адвакат падкрэсліў, што падчас размовы Таццяна хісталася з боку на бок.

Суд Быхаўскага раёна. Фота spring96.org У судзе Быхаўскага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да 22-гадовага мясцовага жыхара Андрэя Круглені, які абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады. 17 лістапада мужчыну асудзілі да аднаго года "хіміі".

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 18 лістапада 2021 г.

"Марш единства" в Гродно". Фото: newgrodno.by 15 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна распачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да 52-гадовай Валянціны Будрэвіч. Паводле ч. 1 арт. 342 КК Беларусі ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх") жанчыну вінавацяць ва ўдзеле ў "счэпцы" падчас "Маршу адзінства" 6 верасня мінулага года. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вераніка Ульянава.

Ілюстрацыйнае фота 17 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска да трох гадоў “хатняй хіміі” асудзілі Аляксея Асташэвіча. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Пакаранне паводле арт.188 КК – год “хатняй хіміі”, паводле арт.391 КК – год “хатняй хіміі”, паводле арт.369 КК – тры гады “хатняй хіміі”. Канчатковае пакаранне складзенае шляхам паглынання менш строгага больш строгім.