У Міжнародны дзень студэнта "Вясна" распавядае пра тое, які шлях прайшла праваабаронца Марфа Рабкова, каб вучыцца. Гісторыя студэнцтва Марфы Рабковай пачынаецца ў Беларусі. У 2012 годзе яна паступіла на спецыяльнасць "Біялогія і геаграфія" ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў Мінску. Аднак давучыцца ёй там не ўдалося: увосень 2015 года (у год чарговых прэзідэнцкіх выбараў) дзяўчыну затрымалі на невялікім маршы каля будынка ўніверсітэта. Праз гэта перад зімовай сесіяй на пачатку 2016 года) кіраўніцтва ўніверсітэта прымусіла Марфу забраць дакументы. На той момант яна была на апошнім курсе навучання.

Ольга Горбунова. Фото: spring96.org Арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць Вольгу Гарбунову і спыніць пераслед усіх праваабаронцаў у Беларусі.

Марфа Рабкова. Фото: spring96.org Amnesty International заклікае звярнуцца да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем аб аказанні медыцынскай дапамогі праваабаронцы Марфе Рабковай, якая больш за год утрымліваецца ў СІЗА-1. 

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org 17 лістапада ў Заводзскім судзе Мінска вынесены прысуд палітвязню Ягору Кузьміну. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Пазоў “Мінсктранса” вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць. Палітвязня вызвалілі ў залі суда.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 16 лістапада. Фота: tvsamara.ru Праваабарончы цэнтр "Вясна" сабраў факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 16 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 16 лістапада 2021 г.

Суддзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня 15 лістапада ў Першамайскім судзе горада Мінска вынесены прысуд 47-гадоваму Васілю Уроднічу. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт.369 і арт.391. Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". 

Праваабронцы “Вясны” ў інтарэсах затрыманых па “справе Зельцэра” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па пытанні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з імі пасля затрымання і падчас утрымання ў Жодзінскай следчай турме №8.

16 лістапада 2021 года ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітвязня Дзмітрыя Скрэтуцкага. Суддзя Каханоўская прызнала 36-гадовага прадпрымальніка вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Жук.

Былы палітвязень Арцём Хвашчэўскі правёў у няволі амаль год. Яго затрымалі 17 жніўня 2020 года, а 15 студзеня 2021 года асудзілі на год зняволення паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. З улікам пераліку тэрміна ён выйшаў на свабоду 3 жніўня 2021 года. Цяпер Арцём вярнуўся ў Польшчу, дзе жыў апошнія дзевяць гадоў. Ён працягвае працаваць у сваёй кампаніі, якая займаецца аналізам футбольнай статыстыкі для матчаў польскай лігі.