Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. У судзе Аршанскага раёна 30 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Антону Баброву. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта згодна з ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Святлана Кузьмічонак.

Антона Баброва затрымалі да суда 21 сакавіка і змясцілі ў Віцебскае СІЗА.

Па матэрыялах абвінавачання, Баброў у адным з тэлеграм-каналаў двойчы пакінуў абразлівыя каментары ў бок прэзідэнта Беларусі, якія лінгвістычная экспертыза палічыла ненарматыўнай формай маўленчага выказвання.

Сваю віну Антон Баброў у судзе прызнаў цалкам.

Працэс прайшоў за адзін дзень.

Баброва пакаралі пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Крыніца: Два гады калоніі прысудзілі аршанцу за абразу прэзідэнта