Злата Янукевіч. Фота: Вольга Шукайла У судзе Ленінскага раёна 24 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да студэнткі 3 курса хімічнага факультэта БДУ Златы Януковіч.  Студэнтку вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).

29 снежня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пройдзе закрыты працэс па прызнанню экстрэмісцкім тэлеграм-канала Праваабарончага цэнтра "Вясна" —  "Вясна / Правы чалавека ў Беларусі". Праваабаронцы дазналіся пра гэта з раскладу судовых пасяджэнняў, размешчаных на сайце Вярхоўнага суда. Заяўнікам выступаюць прадстаўнікі восьмага ўпралення па Гомельскай вобласці ГУБАЗіКа, а рэшэнне па справе будзе прымаць суддзя Ілля Свірыдаў. На разгляд пазова адведзена толькі паўгадзіны. "Вясна" распавядае, што вядома пра суддзю Свірыдава і што чытаць, каб атрымліваць інфармацыю пра правы чалавека ў Беларусі. Спойлер: менавіта гэты суддзя разглядаў гучную "дармаедскую" справу хатняй гаспадыні з Гомеля Марыі Тарасенка, правы якой дапамагаў абараняць цяпер палітзняволены вясновец Леанід Судаленка. Апошнім разам на пасаду суддзі суда Чыгуначнага суда Гомеля Ілля Свірыдаў быў прызначаны указам ад 25 траўня 2017 года. Гамельчукам ён выносіў “палітычныя” прысуды ў гэтым судзе яшчэ з 2008 года. Тады напярэдадні 25 сакавіка Свірыдаў арыштаваў на 10 сутак прэвінтыўна затрыманага маладафронтоўца Андрэя Цянюту.

Станіслаў Мачалаў і Дзмітрый Грышчанка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 23 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Аляксандр Кутас У Следчым камітэце заявілі, што ўзбудзілі дзве справы паводле артыкула 342-2 Крымінальнага кодэкса за «неаднаразовае парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў». Гэта першыя вядомыя выпадкі пасля зменаў улетку гэтага года ў Крымінальны кодэкс, калі за неаднаразовы ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах беларусаў прыцягваюць да крымінальнай адказнасці. Па гэтым артыкуле прадугледжваецца адказнасць у выглядзе арышта, абмежвання ці пазбаўлення волі тэрмінам до трох гадоў.

Ягор Дуднікаў у судзе У Мінскім гарадскім судзе 27 снежня абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справы супраць 21-гадовага палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава — 11 гадоў калоніі. Такое пакаранне вынес суддзя Сяргей Хрыпач па прапанове пракуроркі Жанны Баранавай. Дуднікава затрымалі 4 траўня ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Сем месяцаў хлопца ўтрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Але асудзілі Ягора зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Суд над Дуднікавым праходзіў у закрытым рэжыме па прычынах "выключэння распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі" і "абароны спецыяліста Князева". Палітвязню прызначылі амаль максімальна магчымае пакаранне па гэтых артыкулах.

Яшчэ аднаго беларуса судзілі за абразу міліцыянта Вольніча 22 снежня суд Рагачоўскага раёна вынес вырак па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 26 і 27 снежня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі працягваюцца палітычна матываваныя звальненні пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.  “Чыстка кадраў” закранае самыя розныя сферы эканомікі і грамадства, аднак найбольш балюча яна адбываецца там, дзе працуюць адукаваныя спецыялісты, прафесіяналы сваёй справы, тыя, хто мае сваё меркаванне і ярка выражаную грамадзянскую пазіцыю. Прыводзім некалькі характэрных і тыповых выпадкаў, якія закранаюць працаўнікоў сферы адукацыі і культуры.

Сяргей Гоўша На 73-м годзе абарвалася жыццё аднаго з найстарэйшых сябраў “Вясны”, сябры Рады арганізацыі, праваабаронцы з Баранавічаў Сяргея Гоўшы.

Іван Ніканаў У Ленінскім судзе Мінска 22 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе студэнта БДУІР, палітвязня Івана Ніканава. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).