Іван Ніканаў У Ленінскім судзе Мінска 22 снежня вынесны прысуд па крымінальнай справе студэнта БДУІР, палітвязня Івана Ніканава. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК РБ).

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца напрыканцы года. 22 снежня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр«Вясна»сабраў апошніяфакты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Павел Сапелка. Фота: belgazeta.by 21 снежня беларускія дэпутаты ў двух чытаннях прынялі папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за ўдзел у ліквідаваных арганізацыях: палітычных партыях, грамадскіх і рэлігійных аб'яднаннях, фондах. Ініцыятыву пракаментаваў юрыст праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка:

Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах.

Дзмітрый Дубоўскі, Ігар Аліневіч, Дзмітрый Рэзановіч і Сяргей Раманаў у судзе. Фота Ганны Няфёдавай 22 снежня ў Мінскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча, Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава.

Міхаіл Лапенас 16 снежня прысуд па справе за групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак, абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады вынеслі нафтавіку Міхаілу Лапенасу.

Cуд Салігорскага раёна. Суд Салігорскага раёна 20 снежня вынес прысуды цэлай групе ўдзельнікаў мінулагодняй акцыі пратэсту, якіх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт 363. (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

У Мінску 17 снежня вынесены прысуд палітвязням — арт-менеджару і дыджэю Аляксандру Багданаву і сцэнографу Максіму Круку. Іх асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Алесь Капуцкі. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца і 18-21 снежня: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Берасцейцу не прадалі піва - і ён аблаяў Лукашэнку 15 снежня ў судзе Ленінскага раёна Брэста вынеслі прысуд па справе аб публічнай абразе Лукашнкі.