Сёння каардынатарцы Валанцёрскай службы “Вясны” Марфе Рабковай спаўняецца 27 гадоў. Гэта другі яе дзень народзінаў запар, які Марфа сустракае не ў коле сям'і і сяброў, а за кратамі. 

Сёння, 6 студзеня, палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай cпаўняецца 27 гадоў. Свой дзень народзінаў яна ўжо другі раз запар сустракае ў СІЗА. І сёння "Вясна" распавядае незвычайныя гісторыі і факты пра Марфу. Тут Марфе 11 гадоў. У той час яна марыла стаць балерынай. Але нічога не атрымалася — чаму Марфа рада. Пра гэта яна распавядала ў адным з відэа для праекта ў ЕГУ, студэнткай якога з'яўляецца:

Ілюстрацыя: Літоўскі Нацыянальны тэатр оперы і балета Сёння ў Беларусі 968 палітвязняў, іх колькасць павялічваецца амаль кожны дзень. За кожным з іх — свая гісторыя, якую варта чуць: каб разумець, якія людзі зараз знаходзяцца за кратамі, як іх можна падтрымаць, на якія тэмы з імі пагутарыць. Важна, каб голас кожнага з гэтых людзей быў чутны і праз муры СІЗА і калоній: аднойчы гэты гоман стане такім моцным, што разбура іх. 

Аляксандр Дзям'янцаў. Скрыншот з відэа МУС. Суд Ленінскага раёна Мінска вынес чарговы прысуд па падзеях 9 жніўня 2020 года. Крымінальная справа камплектоўшчыка аднаго з прадпрыемстваў сталіцы Аляксандра Дзям’янцава была разгледжаная 28 снежня. Мужчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ажыццяўляе маніторынг крымінальнага пераследу грамадзян, які распачаўся са старту кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе. У адказ на паўсюдныя фальсіфікацыі вынікаў галасавання па ўсёй краіне ўспыхнулі масавыя пратэсты супраць вынікаў выбараў, а таксама жорсткага і беспакаранага гвалту з боку праваахоўных органаў, якія займаліся задушэннем пратэснай актыўнасці грамадзян. Беларускія ўлады сталі выкарыстоўваць крымінальны пераслед у якасці асноўнага інструменту для абмежавання грамадзянаў у іх праве на свабоднае выказванне меркавання, на свабоду мірных сходаў і на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў з дапамогай канкурэнтных выбараў.

ВЫСНОВЫ - выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі ў жніўні 2020 года, і масавыя пратэсныя выступленні, якія адбыліся пасля іх, на працяглы тэрмін вызначылі палітычную сітуацыю ў Беларусі;

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 5 студзеня 2022 г.

Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. У Оршы 4 студзеня вынесены прысуд Сяргею Парфяненкаву, якога абвінавацілі у абразе прадстаўніка улады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Уладзімір Далматовіч 22 снежня суд Салігорскага раёна прызнаў Уладзіміра Далматовіча вінаватым у знявазе дзяржаўнага сцяга.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца і ў новым 2022 годзе. 3 студзеня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: