Cуд Салігорскага раёна. Суд Салігорскага раёна 20 снежня вынес прысуды цэлай групе ўдзельнікаў мінулагодняй акцыі пратэсту, якіх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт 363. (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

У Мінску 17 снежня вынесены прысуд палітвязням — арт-менеджару і дыджэю Аляксандру Багданаву і сцэнографу Максіму Круку. Іх асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Алесь Капуцкі. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца і 18-21 снежня: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Берасцейцу не прадалі піва - і ён аблаяў Лукашэнку 15 снежня ў судзе Ленінскага раёна Брэста вынеслі прысуд па справе аб публічнай абразе Лукашнкі.

Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998 года. У канцы 1989 года, літаральна праз месяц, як мяне выбралі дырэктарам музея, мы паехалі ў Крым. Перад гэтым была вырабленая і адпраўленая ў Ялту мемарыяльная дошка, прысвечаная Максіму Багдановічу. Замаўляў выраб дошкі яшчэ ранейшы дырэктар Леанід Хадкевіч. Адчыняць яе выбраліся пісьменнік Сяргей Панізнік, архітэктар Мурамцаў і я. Дошку ўсталявалі на будынак санаторыя Чарнаморскага флоту. На ёй разам з выявай Максіма было напісана, што на гэты месцы ў траўні 1917 года стаяў яго дом.

20 снежня, у Міжнародны дзень салідарнасці людзей, удзельнікі і ўдзельніцы трэнінгу "Міжнароднае гуманітарнае права" далучыліся да акцыі Human Rights House Foundation па напісанні паштовак палітзняволеным праваабаронцам Беларусі, якія цяпер утрымліваюцца ў няволі. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дом правоў чалавека "Крым". Паштоўкі праваабаронцам "Вясны" падпісвалі прадстаўнікі чатырох украінскіх арганізацый: ЦГП "Альменда"/CCE "Almenda", ZMINA. Центр прав людини, Regional Center for Human Rights, Крымская праваабарончая група/Crimean Human Rights Group.

Вадзім Ермашук (блогер Vadimati) У судзе Шчучынскага раёна 21 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati). Яго абвінавацілі у абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

Дар'я Двайных. Фота Суд Маскоўскага раёна Менска 20 снежня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 29-гадовай касіркі Дар'і Двайных.  Для маці двух малалетніх дзяцей гэта ўжо не першы суд за абразу (арт. 369 КК РБ). У красавіку гэтага года жанчына ўжо была асуджаная да года "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка міліцыі. Характэрна, што розніца паміж часам пакідання першага каментара, за які жанчына была асуджаная гродзенскім судом вясной, і другім каментаром, за які яе судзілі ў Мінску, склала каля дзвюх гадзін.

Вольга Такарчук Суд Заводскага раёна Мінска ў панядзелак, 20 снежня, вынес прысуд палітычнай зняволенай блогерцы Вользе Такарчук. Яе абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт.391 КК).

Сёння ў судзе Мінскага гарадскога суда распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 21-гадовага палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава. Яго затрымалі 5 траўня, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў праз адваката. Сем месяцаў хлопцаў утрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Але канчатковае абвінавачванне Ягору выставілі зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу палітвязня разглядае суддзя Сяргей Хрыпач. Але па хадайніцтву пракурора суд адразу зрабілі закрытым. Прычыны — "выключэнне распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі" і "абарона спецыяліста Князева". Суд па справе закрыты, таму ў чым канкрэтна абвінавачваюць палітвязня вядома толькі з матэрыялаў Следчага камітэта і пракуратуры. Як распавядала апошняя, згодна з матэрыяламі справы «з 19 студзеня па 21 мая 2021 года з дапамогай кампутарнай тэхнікі ў адным з Telegram-чатаў з мэтай нагнятання напружанасці і канфліктнасці ў грамадстве і дзяржаве размясціў не менш 55 агучаных ім галасавых паведамленняў пабуджальнага характару. Сваімі паведамленнямі абвінавачаны распальваў сацыяльную варожасць і розніцу па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці. Фармаваў адмоўны вобраз прадстаўнікоў улады і непрыязнасць да іх. Схіляў грамадзян да запланаваных проціпраўных дзеянняў. Ён жа ў Telegram-чаце заклікаў да захопу дзяржаўнай ўлады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, ўзнікнення масавых беспарадкаў з гвалтам да прадстаўнікоў улады, а таксама іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы краіны».