Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара. На «хатняй хіміі» жанчына знаходзіцца з 1 снежня, але ёй ужо выпісалі пакаранне за парушэнне рэжыму. 23 праверкі за месяц, начны медагляд з супрацоўнікам Іўеўскага РАУС і першая вымова за дазволены прыём у старшыні райвыканкама Рэгіна Лавор распавяла «Вясне», як яна адбывае «палітычную хатнюю хімію». Суд Іўеўскага раёна асудзіў 50-гадовую Рэгіну Лавор да двух гадоў “хатняй хіміі” па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Яе прызналі вінаватай у тым, што яна размясціла ў тэлеграме абразы прадстаўнікоў улады: намесніка начальніка АУС Іўеўскага райвыканкама Андрэя Ярохіна і старшага інспектара Валерыя Горбача. У адносінах да Ярохіна яна пакінула каментар “Ерохин фашист… бандит в джинсах”, у адносінах да Горбача – “Гаист Горбач падла…пенсионер хренов”.

Аляксей Галаўко "Вясна" паразмаўляла з маці палітвязня Аляксея Галаўко — фігуранта нашумелай справы "Рэвалюцыйнага дзеяння".

Кірыл Салееў Суд Фрунзенскага раёна Мінска 11 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.

Дзмітрый Мішакоўскі. Фота: august2020.info У межах міжнароднай кампаніі па дакументаванні выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў, якія адбыліся ў Мінску з 9 па 13 жніўня 2020 года, было апытана некалькі соцен чалавек, якія найбольш пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў. Адзін з іх – жыхар Мінска Дзмітрый Мішакоўскі. Як склаўся ягоны далейшы лёс, ці панеслі вінаватыя ў збіцці пакаранне – чытайце у нашым матэрыяле.

У судзе Заводскага раёна Мінска асудзілі да трох месяцаў гаўпвахты за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў салдата тэрміновай службы Антона Бароўскага. Справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) разглядала суддзя Алена Капцэвіч. Доказ віны — здымкі, якія хлопец размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Паводле версіі абвінавачвання, Антон Бароўскі, які праходзіць тэрміновую службу, з 10 па 11 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў у Мінску ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіў на праезную частку дарогі. На законныя патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць супрацьпраўныя дзеянні ён не рэагаваў. У выніку быў блакаваны рух аўтамабіляў, што прывяло, сярод іншага, да збою ў працы грамадскага транспарту. 

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by Як паведамляе СК, крымінальную справу ў дачыненні да каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка ды ячшэ васьмі палітзняволеных анархістаў перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Следчы камітэт. Фота: sputnik.by Як паведамляе СК, крымінальную справу ў дачыненні да каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка ды ячшэ васьмі палітзняволеных анархістаў перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

У Магілёве вынеслі першы ў Беларусі прысуд па "справе Зельцэра". 5 студзеня суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Таццяна Рахманенка асудзіла 45-гадовага жыхара гэтага горада Аляксандра Гаўрыленку да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 100 базавых велічынь за абразлівыя каментары ў адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, забітага Андрэем Зельцэрам. Што характэрна, справу Аляксандра Гаўрыленкі разглядалі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — публічная абраза прадстаўніка ўлады. У той час як каля сотні затрыманых па гэтай справе інкрымінуецца адразу два артыкулы КК — 369 і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). Магілёўскім праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя падрабязнасці гэтай справы і судовага працэсу. Паводле версіі абвінавачвання, 29 верасня 2021 года Гаўрыленка прачытаў пра інцыдэнт з Зельцэрам і Федасюком, пасля чаго скапіяваў карцінку і размясціў яе ў чаце "Могилев **%", дзе ішло абмеркаванне гэтай падзеі, а таксама пакінуў свой каментар наступнага зместу:

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 11 студзеня 2022 г.

Кірыл Салееў. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 10 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.