23.12.2022 Тэгі: суды, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, затрыманні, гісторыі вязняў Да ад'езду з Беларусі ў 2021 годзе 28-гадовы Арцём Чабатарэўскі жыў у Мінску недалёка ад Стэлы. Мужчына распавёў "Вясне" пра тое, што адбывалася пад ягонымі вокнамі ў жніўні 2020 і як яго затрымалі на Маршы Волі 27 сакавіка 2021 і чаму ён з'ехаў менш як праз месяц пасля "сутак".

23.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Фота са старонкі Анатоля Лябедзькі. У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – старшыні Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім. Іх вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).

23.12.2022 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Віталій Мельнік Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталія Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.

22.12.2022 Тэгі: заканадаўства, ЛТП, пенітэнцыярная сістэма, прымусовая праца Савет Міністраў унёс праект закона, які датычыць зменаў законаў па пытаннях прымусовага лячэння — накіравання людзей у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Цяпер, калі змены ўхваляць, дзве з трох катэгорый грамадзян больш не будуць накіроўвацца ў ЛПП. Аднак для астатніх уведзены новы механізм пападання туды — праз медустановы, куды чалавек з інтаксікацыяй звярнуўся па дапамогу. Акрамя таго, прапануецца больш не выкарыстоўваць фармулёўку "хранічны алкагалізм". "Вясна" разабралася ў гэтым новым праекце закона — і распавядае, якія пазітыўныя і негатыўныя змены там прапанавалі. І ці ўсе на першы погляд пазітыўныя змены сапраўды такімі з'яўляюцца?

22.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 снежня па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" сямейную пару Дар'ю і Міхаіла Суднікаў. Да суда яны ўтрымліваліся пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе фота з плакатам з кнігі "Я выхожу".

22.12.2022 Тэгі: заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

22.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны перасьлед, палітвязьні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Зміцера Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці. 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік. Вясноўцаў абвінавачваюць у кантрабандзе (незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай) паводле ч. 4 арт. 228 Крымінальнага кодэкса і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Трое праваабаронцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Суд пакуль адкрыты.

21.12.2022 Тэгі: крымінальны перасьлед, палітвязьні, вайна ва Украіне Дзяржаўны тэлеканал АНТ зняў рэпартаж пра затрыманых беларусаў, якія хацелі далучыцца да добраахвотнікаў ва Украіне пасля ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны 24 лютага 2022 года. 37-гадовы айцішнік з Брэста Сяргей Вайцюк — адзін з іх. Ён стаў першым чалавекам у Беларусі, якога асудзілі за жаданне ваяваць на баку Украіны пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Сяргею прызначылі 2,5 гады калоніі і адправілі адбываць тэрмін у івацэвіцкую калонію "Воўчыя норы". Ён, як і іншыя палітычныя зняволеныя, пазначаны жоўтай біркай "экстрэміста". На волю ён мусіць выйсці 11 красавіка 2025 года.

21.12.2022 Тэгі: грамадства, палітвязьні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, міжнародная салідарнасьць праваабаронцаў, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі У Вільні адбылося публічнае адкрыццё вялікай фрэскі з партрэтам Алеся Бяляцкага — старшыні ПЦ "Вясна" і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022.