26.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, правы працоўных Фота са старонкі Анатоля Лябедзькі. У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім. Іх абвінавацілі у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч.3 арт. 361).

26.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволенага ўласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Прысуд вынесла Алена Шылько.

26.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня абвесцілі прысуд 33-гадоваму былому следчаму і ініцыятару праекта ByChange Яўгену Юшкевічу — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Больш за месяц у закрытым рэжыме яго судзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "арганізацыю масавых беспарадкаў" у 2020 годзе, "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" ў інтэрв'ю і тэкстах у сацсетках, "пагроза гвалтам" начальніку ІЧУ на Акрэсціна праз твіт. Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Алена Ананіч. Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў.

25.12.2022 Тэгі: грамадства, праваабаронцы Сяргей Гоўша. Фота: spring96.org Час ляціць хутка, асабліва зараз, калі дні і месяцы напоўненыя важнымі падзеямі, якія пакідаюць адбітак на лёсы тысяч людзей. Тое, што зусім нядаўна здавалася істотным, забываецца, а навіны жывуць суткі-двое і на іх накладаюцца новыя. Але сёння, у свята Божага нараджэння, прыгадваюцца людзі, якія зараз ужо не з намі, пакінуўшы на зямлі свой незабыўны след.

24.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 снежня асудзілі палітзняволеную Таццяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Судззя Павел Клімаў прызначыў жанчыне 5 гадоў пазбаўленняволі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма і штраф 250 базавых велічыняў.

21.12.2022 Тэгі: грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 снежня збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Мікіта Маляр. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска внесены прысуд студэнту-трэццякурсніку БНТУ Мікіту Маляру, абвінавачананаму ў апаганьванні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

24.12.2022 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, падкаст, гісторыі вязняў Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе".

23.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, вайна ва Украіне У Мінскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Міснік прызначыла Ягору Лебядку 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

23.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці