04.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заканадаўства, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм Новае рэпрэсіўнае заканадаўства аж да смяротнага пакарання, затрыманне сваякоў палітвязняў і каліноўцаў, "Спіс экстрэмістаў", мінімум дзевяць разгромленых кватэраў, мінімум 57 палітвязням у калоніях узмацнілі рэжым і асудзілі за "парушэнне рэжыму", яшчэ десяткі палітвязняў сталі фігурантамі новых крымінальных справаў, 17 абвінавачаных у парадку спецвытворчасці, выкарыстанне зброі пры затрыманнях, прызнанне чатаў і каналаў "экстрэмісцкімі фармаваннямі" пасля затрымання іх удзельнікаў, затрыманні за інтэрв'ю СМІ. "Вясна" распавядае, якія метады дзяржава пачала выкарыстоўваць у 2022 годзе ў барацьбе з палітычнымі апанентамі.

03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Ленінскага раёна Гродна. Суд Леніскага раёна Гродна 19 лістапада вынес прысуд часова беспрацоўнаму Дзмітрыю Анчукову, абвінаваціўшы яго ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Наталля Горбач.

03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёну 13 снежня асудзілі Мікіту Богуша паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўгеній Ерафееў прызначыў Мікіту два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатнюю хімію”).

03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 3 студзеня вынеслі другі за паўгода прысуд у дачыненні да 34-гадовага палітвязня Андрэя Паднябеннага. Ён мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства. Першы раз Андрэя асудзілі да 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па шэрагу цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі, у тым ліку за "акт тэрарызму" за падпал машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання пакаранняў. Цяпер Андрэя судзілі па чатырох крымінальных артыкулах, у тым ліку за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і "распальванне іншай сацыяльнай варожасці". У выніку да 15 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітвязня аштрафавалі на 1000 базавых велічыняў (32 000 беларускіх рублёў). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Руслан Царук. 

03.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-3 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Яўген Глушкоў. Гомельскі абласны суд 3 студзеня пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

03.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Яўген Глушкоў. Гомельскі абласны суд 3 студзеня пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве (ч.1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

03.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка Суд па "справе Рабочага руху" 9 лістапада. Скрыншот з відэа ATN Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў снежні фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Практыка крымінальнага пераследу ў дачыненні да апанентаў улады ў снежні дапоўнілася вынясеннем прысудаў у парадку завочнай вытворчасці.

02.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Уладзімір Лабковіч Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімір Лабковіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, а пасля змешчаны пад варту, разам са старшынём "Вясны" Алесем Бяляцкім і яго намеснікам Валянцінам Стэфановічам. 5 студзеня іх пачнуць судзіць за "кантрабанду арганізаванай групай" і "фінансаванне пратэстаў". Сёлета Уладзіміра вылучылі ў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі "Праваабаронца года-2022". Таксама на гэтую намінацыю вылучаны праваабаронцы Наста Лойка і Павел Левінаў. Лаўрэатаў абвесцяць 11 студзеня, а сёння мы распавядаем пра нашага калегу Уладзя. 

31.12.2022 Тэгі: грамадства, палітвязні, культура, рэпрэсіі, гісторыі вязняў У святочныя дні беларусы імкнуцца надзяляць больш увагі тым, хто пазбаўлены магчымасці святкаваць Новы год і Раство побач з блізкімі і дасылаюць цёплыя словы палітвязням. Па стане на 31 снежня іх налічваецца ўжо больш за 1400. Аднак і яны ў адказ пішуць з-за кратаў не менш кранальныя словы, каб павіншаваць беларусаў і магчыма, падарыць ім сваім пазітывам крышачку такой патрэбнай сёння надзеі і веры. Таму напярэдадні Новага года мы публікуем падборку віншаванняў, якія ў сваіх лістах даслалі палітзняволеныя.