30.12.2022 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі У жніўні 2020 года пасля выхаду людзей з Акрэсціна свет убачыў на свае вочы масавыя сляды ад катаванняў і збіцця. З таго часу прайшло 28 месяцаў, але сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не толькі не робіцца лепшай, а яна толькі пагаршаецца і ўскладняецца. Рэпрэсіі не скончыліся, негледзячы на тое, што мы даведваемся ўсё менш пра затрыманых. Беларускія ўлады робяць усё магчымае, каб схаваць ад свету рэальную карціну рэпрэсій. Яны прызнаюць незалежныя СМІ "экстрэмісцкімі фармаваннямі", прыцягваюць да крымінальнай адказнасці людзей за агалоску парушэння правоў чалавека, адпраўляюць за краты людзей, якія аказвалі дапамогу пацярпелым. Але салідарнасць беларусаў значна мацней за дзеянні сілавікоў. "Вясна" падтрыхтавала памесячную хроніку затрыманняў і ўмоваў утрымання на Акрэсціна, каб паказаць маштабы рэпрэсій і як (не)змяняюцца метады ціску сілавікоў і ўладаў на беларусаў на працягу 2022-га года.

30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Мінскім гарадскім судзе 30 снежня вынесены прысуд  па крымінальнай справе грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлоўса, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

30.12.2022 Тэгі: пераслед, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29-30 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Савецкага раёна Мінска 28 снежня асудзілі палітзняволеную Вольгу Раманцову паводле арт. 391 (Абраза суддзя ці народнага засядацеля). Суддзя Сяргей Шаціла прызначыў жанчыне 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) і штраф 5000 рублёў.

30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Маргарыта і Сяргей Кудрыцкія. Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд Сяргею і Маргарыце Кудрыцкім за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года, абвінаваціўшы мужа і жонку па ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.

30.12.2022 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Аляксандр Дзербінскі. Cуд Ленінскага раёна Мінска 7 снежня вынес прысуд 33-гадоваму Аляксандру Дзербінскаму, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

29.12.2022 Тэгі: адміністратыўны пераслед, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі У Беларусі больш за два гады працягваюцца штодзённыя затрыманні, катаванні і збіванні беларусаў паводле палітычных матываў. У ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна стварылі невыносныя ўмовы, у якіх людзей могуць утрымліваць месяцамі без сродкаў асабістай гігіены і зменнага адзення. Мінчук распавёў "Вясне" пра двухгадзінныя катаванні і збіванні супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, пра рэакцыю медсястры ЦІПа на пералом рукі і ўмовы ўтрымання на Акрэсціна сёлета ў ліпені. 

29.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, катаванні, рэпрэсіі, гісторыі вязняў Катаванні і ўтрыманне ў ізалятарах у нечалавечых умовах са жніўня 2020 году сталі неад'емнымі часткамі палітычнага пераследу іншадумцаў. Да гэтага часу ніводнай справы ў дачыненні да сілавікоў узбуджана не было. Суды прызначаюць вялікія турэмныя тэрміны не тым, хто катуе, а тым, каго катуюць і збіваюць. Праваабаронцы "Вясны" працягваюць дакументаваць усе выпадкі катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання мы ўпэўненыя, што датычныя да гэтага ўрэшце рэшт будуць прыцягнутыя да адказнасці. Узгадваем самыя гучныя гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома ў 2022 годзе. 

29.12.2022 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Бярозаўскага раёна. У судзе Бярозаўскага раёна 6 снежня вынесены прысуд жыхару Мінска Раману Коржыку, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады – шасці супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).