11.05.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-11 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

11.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск Экс-кіраўніка творчага аб'яднання "Пагоня", палітзняволенага мастака Генадзя Драздова асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

11.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, рэпрэсіі, адвакатура У Мінскім гарадскім судзе 11 траўня палітзняволеную адвакатку Анастасію Лазарэнку асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Святлана Чарапанава. Палітзняволеную прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за "зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у ЧКБ", а таксама за ўдзел у "Маршы за свабоду" ў жніўні 2020-га. На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона.

10.05.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі У Беларусі ні на дзень не спыняюцца рэпрэсіі і адвольныя затрыманні. Штодзённа па ўсёй краіне затрымаліваюцца дзясяткі чалавек, большасць з якіх адпраўляюць на "суткі". У красавіку праваабаронцам "Вясны" стала вядома мінімум пра 342 выпадкі затрымання. Суддзямі было прызначана не менш за 70 адміністрацыйных арыштаў і 44 штрафы. "Вясна назірае" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў красавіку.

10.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-9 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Яўген Меркіс. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд 11 траўня пачне разгляд крымінальнай справы журналіста-фрылансера і краязнаўцы Яўгена Меркіса. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт.361-4 КК).

10.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Аляксандр Заноўскі. У Маскоўскі судзе Брэста 26 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе 37-гадовага ІТ–спецыяліста Аляксандра Заноўскага. Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

07.05.2023 Тэгі: палітвязні Праваабаронцам "Вясны" стала вядома 7 траўня, што ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў "Аднакласніках" карыкатуры на Лукашэнку. Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Негледзячы на гэта пінскі суда прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі, бо яму трэба прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. У зняволенні мужчына вытрымаў крыху больш за два месяцы. "Вясна" распавядае пра пераслед Мікалая Клімовіча.

07.05.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Палітзняволеную Вікторыю Кульшу двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі. За паўгода ў рэчыцкай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА, а таксама паўгады ў ПКТ. Цяпер стала вядома, што супрацоўнікі калоніі збівалі жанчыну, а праз некалькі галадовак у яе двойчы здарыўся сардэчны прыступ. "Вясна" распавядае, як на жанчыну ціснулі ў папраўчай калоніі, і ў якім цяпер стане знаходзіцца Вікторыя.