- Катэгорыя: Вясна
16.05.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць Асобы: Валянцін Стэфановіч З нагоды Дня палітвязняў Беларусі “Вясна“ публікуе серыю адкрытых лістоў нашым калегам у турмы. У час, калі для тысячаў зняволеных беларусаў ствараюцца штучныя перашкоды ў ліставанні з роднымі і сябрамі, гэтая акцыя павінна паказаць і беларускаму грамадству, і тым служкам рэжыму, якія выконваюць сваю брудную ролю, што ніводзін з палітвязняў не забыты, што людзі памятаюць пра ўсіх, каго ўлада пазбавіла волі за свае перакананні. Першы ліст напісаў паэт і журналіст Сяржук Сыс праваабаронцу "Вясны" і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Валянціну Стэфановічу, якога асудзілі да дзевяці гадоў калоніі за дапамогу беларусам.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, пераслед, ціск, рэпрэсіі Праваабаронцы і валанцёрцы “Вясны” Марыі Тарасенцы 50 год. Амаль усё жыццё яна пражыла ў родным Гомелі: засвоіла прафесію тэхнолага, працавала на швейных прадпрыемствах. Але 2019 год перакуліў ейны лёс: яна стала змагацца з несправядлівасцю дзяржавы ў дачыненні да людзей, спачатку падчас Дакрэта “аб дармаедах” (афіцыйная назва — Дакрэт аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства), а потым — падчас рэпрэсій пасля 2020 году.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: палітвязні, катаванні Былыя вязні шклоўскай калоніі №17, дзе 21 траўня 2021 года раптоўна памёр бярозаўскі актывіст Вітольд Ашурак, у інтэрв'ю і каментарах распавядаюць пра свае сустрэчы з ім за кратамі, а таксама дзеляцца успамінамі пра Вітольда, якія пачулі ад іншых зняволеных, якія адбывалі пакаранне разам з ім. “Вясна” сабрала ўсе сведчанні вязняў з адкрытых крыніц пра ўмовы ўтрымання і абставіны смерці Вітольда Ашурка.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: акцыі, палітвязні, правы чалавека, салідарнасць Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, ААН, свабода слова, свабода мірных сходаў, улады У Камітэце па правах чалавека ААН нядаўна былі зарэгістраваны некалькі індывідуальных зваротаў, пададзеных заяўнікамі пры дапамозе юрыстаў ПЦ "Вясна". Нагадаем, Камітэт разглядае парушэнні правоў чалавека дзяржавай-удзельніцай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. З 8 лютага 2023 года беларусы не могуць падаваць звароты ў КПЧ ААН супраць сваёй дзяржавы, паколькі Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Пакта. Але індывідуальныя звароты, якія былі пададзены да гэтай даты, працягваюць рэгістраваць. "Вясна" распавядае пра тры з іх.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 траўня распачынаецца працэс над палітзняволеным арт-менеджэрам і музыкам Уладзімірам Булаўскім. Яго абвінавачваюць паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Праваабаронцам вядома, што гэта толькі другі суд у Беларусі па гэтым артыкуле.Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. За кратамі Уладзіміра ўтрымліваюць пяць месяцаў.
- Катэгорыя: Вясна
13.05.2023 Тэгі: затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-13 траўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
11.05.2023 Тэгі: суды, рэпрэсіі У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 красавіка асудзілі Віталя Ткачэнку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Віталю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
11.05.2023 Тэгі: правы чалавека, рэпрэсіі Народная амбасада Беларусі ў Швецыі сумесна з іншымі амбасадамі і праваабарончым цэнтрам "Вясна" стварыла "Даведнік рэпрэсій" на англійскай мове. Дакумент адрасаваны міграцыйным чыноўнікам, адвакатам і праваабаронцам для ацэнкі ступені пагрозы, з якой сутыкаюцца беларускія ўцекачы.
- Катэгорыя: Вясна
11.05.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе сёння, 11 траўня, агучылі прысуд палітзняволенаму заснавальніку крамы Symbal.bу і культурніцкаму мэнэджэру Паўлу Белавусу — 13 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "здраду дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). У абвінавачванні гаворыцца, што Павел "распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму", вёў "антыдзяржаўную дзейнасць", "стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы". Таксама Паўла абвінавацілі ў "кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем" — "Беларускай Радай культуры", якая была прызнана "фармаваннем", калі палітвязень ужо як сем месяцаў утрымліваўся пад вартай. Прысуд вынесла суддзя Жанна Брысіна. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму пазіцыя Паўла па справе і іншыя падрабязнасці справы невядомыя.